International Ceramics Exhibition Mino — конкурс керамікі ў Японіі
International Ceramics Exhibition Mino праводзіцца з 1986 года ў горадзе Таджымі (прэфектура Гіфу, Японія) — гістарычным цэнтры керамічнай вытворчасці. Мэта конкурсу — падтрымаць развіццё керамічнай галіны праз міжнародны абмен. Ад працаў чакаюць выхаду за межы традыцыйных уяўленняў пра матэрыял. Каля 200 адабраных працаў пакажуць у Ceramics Park MINO з 8 кастрычніка па 7 лістапада 2027 года.
Конкурс адкрыты для ўсіх — ніякіх патрабаванняў да адукацыі, узросту ці прафесійнага статусу няма. Заяўку падаюць асобныя аўтары(-кі), групы і кампаніі.
Адзіны ўзроставы крытэрый датычыць асобнай прэміі: Sakazaki Shigeo Ceramics Award прысуджаецца індывідуальным заяўнікам(-цам) ва ўзросце да 40 гадоў уключна на момант дэдлайну.
Катэгорыі і ўмовы да працаў:
- Ceramic Arts — керамічныя працы з арыгінальнай ідэяй і тэхнікай;
- Ceramics Design, Factory Field — прадукцыя кампаній;
- Ceramics Design, Studio Field — прадукцыя асобных аўтараў(-ак) і студый;
- Да трох працаў ад аднаго(-й) заяўніка(-цы) у кожнай катэгорыі;
- Праца мусіць быць зробленая 1 лютага 2024 года або пазней;
- Праца не павінна была быць адабраная на іншых адкрытых конкурсах;
- Габарыты: плошча падлогі да 4 м², вышыня да 4 м, вага да 100 кг.
Што прапануецца:
- Grand Prix — 5 000 000 JPY ≈ 27 500 EUR (1 праца);
- Gold Award — 2 000 000 JPY ≈ 11 000 EUR (1 праца);
- Silver Award — 1 000 000 JPY ≈ 5 500 EUR (па адной працы ў кожнай з трох катэгорый);
- Bronze Award — 500 000 JPY ≈ 2 750 EUR (2 працы ў Ceramic Arts і па адной у кожным Field);
- Special Judge's Award — 100 000 JPY ≈ 550 EUR (5 працаў у Ceramic Arts і 5 у Factory Field);
- Sakazaki Shigeo Ceramics Award — 500 000 JPY ≈ 2 750 EUR кожная, для індывідуальных заяўнікаў(-ц) да 40 гадоў;
- Honorable Mentions — прыкладна 160–180 адабраных працаў, без грашовай часткі.
Уладальніку(-цы) Grand Prix арганізатары аплочваюць дарогу ў абодва канцы і пражыванне, каб прыехаць на цырымонію ўзнагароджання.
Што аплачвае аўтар(-ка):
- Дастаўку працы ў Японію — транспарт, страхоўку падчас перавозкі і ўсе іншыя выдаткі;
- Зваротную дастаўку — транспарт, падаткі, страхоўку і іншыя выдаткі.
Пошліны і падатак у Японіі бярэ на сябе арганізатар.
Страхоўка і лёс працаў:
- Пасля атрымання і на час выставы працы страхуе арганізатар, але не больш чым на 300 000 JPY ≈ 1 650 EUR за працу;
- Падчас перавозкі ў абодва канцы страхуе аўтар(-ка);
- Працы, якія атрымалі Grand Prix і Gold Award, перадаюцца ў Museum of Modern Ceramic Art, Gifu — назад іх не вяртаюць.
Для заяўкі патрэбныя:
- Рэгістрацыя электроннай пошты і кантактныя даныя, назва кампаніі для карпаратыўных заявак;
- Партрэтны здымак аўтара(-кі) ці групы або лагатып кампаніі — JPEG да 4 МБ. У пераможцаў(-ц) і адзначаных аўтараў(-ак) ён трапіць у каталог;
- Тры выявы кожнай працы — JPEG да 4 МБ: адна спераду і дзве з іншых ракурсаў. Калі праца складаецца з некалькіх частак, на адной выяве мусіць быць уся праца;
- Назва працы, памеры і вага;
- Апісанне задумы — да 800 знакаў;
- Мова заяўкі: японская або англійская.
Дэдлайн і графік:
- Першы адбор па выявах — люты 2027 года;
- Вынікі другога адбору — сярэдзіна — канец красавіка 2027 года;
- Дастаўка працаў з-за мяжы — 8–12 ліпеня 2027 года; з Японіі — 22–28 ліпеня 2027 года;
- Фінальны адбор па рэальных працах — пачатак жніўня 2027 года;
- Цырымонія ўзнагароджання — 7–8 кастрычніка 2027 года;
- Выстава — 8 кастрычніка — 7 лістапада 2027 года, Ceramics Park MINO, Таджымі.
Поўныя ўмовы: 2027youkou_EN (PDF).
Арганізатар:
International Ceramics Festival Mino, Japan — Таджымі, прэфектура Гіфу, Японія.