International Coproduction Fund Goethe-Institut — 15 000–30 000 EUR для калабарацый у галіне сцэнічнага мастацтва
International Coproduction Fund (IKF) ад Goethe-Institut фінансуе стварэнне новых пастановак і развіццё ўжо існуючых прац у музыцы, тэатры, танцы і перформансе, калі яны маюць высокі мастацкі ўзровень, публічны ўплыў і рэалізуюцца ў міжнароднай супрацы. Праект павінен быць распрацаваны і рэалізаваны ў партнёрстве з мастакамі(-чкамі), ансамблямі або ініцыятывамі ў Германіі.
Для каго: прафесійныя мастакі(-чкі), ансамблі, культурныя інстытуцыі, асацыяцыі, фонды і іншыя структуры, якія працуюць у сферы музыкі, тэатра, танца, перформансу.
Падаваць заяўку могуць толькі юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя па-за Германіяй. Фізічныя асобы не могуць падавацца наўпрост.
Што можна падтрымаць:
- Новыя міжнародныя працы
- Развіццё ўжо існуючых пастановак;
- Праекты ў сферы музыкі, тэатра, танца і перформансу;
- Міждысцыплінарныя і гібрыдныя праекты;
- Праекты з дарэчным выкарыстаннем лічбавых медыя;
- Праекты, якія будуць паказаныя прафесійна па-за Германіяй і, калі магчыма, таксама ў Германіі.
Што не падтрымліваецца:
- Чыста камерцыйныя праекты;
- Замоўленыя працы;
- Гастролі і guest performances;
- Праекты рэзідэнцыйнага характару;
- Музычныя запісы;
- Фільмы або выставачныя праекты без перфарматыўнага элемента;
- Бягучыя аперацыйныя выдаткі.
Памер падтрымкі:
Можна запытаць ад 15 000 да 30 000 EUR. IKF дае частковае фінансаванне — да 75% агульных вытворчых выдаткаў.
У бюджэт можна ўключаць:
• Ганарары мастакоў(-чак);
• Падарожжы;
• Вытворчыя выдаткі;
• Іншыя выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй праекта.
Бюджэт павінен уключаць усе выдаткі і даходы, а таксама ўласны ўнёсак, дадатковыя гранты, спонсарскую падтрымку або in-kind contributions.
Важная ўмова:
Перад падачай трэба абавязкова звязацца з лакальным Goethe-Institut у краіне заяўніка(-цы) і паведаміць пра праект. Калі адпаведны Goethe-Institut не быў праінфармаваны пра праект да моманту падачы, заяўка не будзе разглядацца.
Перыяд рэалізацыі для гэтага раўнда:
• Падача заявак — 17 жніўня — 12 кастрычніка 2026 года;
• Пачатак праекта — 1 студзеня 2027 года;
• Завяршэнне праекта — 31 снежня 2027 года.
Працэс прыняцця рашэння звычайна займае каля 3 месяцаў.
Праекты, якія ўжо пачаліся, не могуць атрымаць фінансаванне. Гэта датычыцца таксама выпадкаў, калі ўжо падпісаныя дамовы або зробленыя браніраванні, напрыклад авіяквіткі.
Для падачы трэба апісаць:
- Праект і яго мастацкую канцэпцыю;
- Мэты, ключавыя пытанні і спосаб супольнай працы з партнёрамі;
- Таймлайн распрацоўкі, вытворчасці, рэпетыцый і паказаў;
- Профілі ўдзельнікаў(-ц), ансамбляў, інстытуцый або іншых партнёраў;
- Спіс усіх удзельнікаў(-ц) праекта з ролямі і месцам жыхарства;
- Аўдыя- і відэапрыклады ў выглядзе спасылак — да 12 спасылак.
Пасля завяршэння праекта:
Атрымальнік(-ца) падтрымкі павінен(-на) падаць 5-хвілінную відэадакументацыю пра праект і выніковую пастаноўку. На такую відэадакументацыю прадугледжаная дадатковая фіксаваная сума 1000 EUR.