International Short Film Festival Oberhausen — адбор кароткаметражных фільмаў на фестываль
International Short Film Festival Oberhausen — адзін з найстарэйшых фестываляў кароткаметражнага кіно. У 2027 годзе пройдзе яго 73-я эдыцыя. Фестываль шукае новыя працы з уласнай візуальнай мовай, новымі перспектывамі і формамі. Oberhausen падкрэслівае сваю адкрытасць да інавацыйных, нечаканых і арыгінальных фільмаў.
Для каго: aўтары(-кі), рэжысёры(-кі), прадзюсары(-кі) і каманды кароткаметражных фільмаў, створаных пасля 1 студзеня 2026 года.
Агульныя ўмовы:
- Усе заяўкі падаюцца толькі праз анлайн-форму на сайце фестывалю;
- Фільм можна падаць толькі ў адзін конкурс;
- Двайныя падачы не прымаюцца;
- Дата вытворчасці — пасля 1 студзеня 2026 года;
- Першыя 5 фільмаў ад аднаго(-ой) заяўніка(-цы) падаюцца бясплатна; З 6-й заяўкі — fee 20 EUR за фільм.
Фарматы паказу:
- Для ўсіх конкурсаў, акрамя MuVi Award: 35 mm, 16 mm, Super 8, DCP
- Для MuVi Award: DCP
1. International Competition:
Для міжнародных фільмаў і co-productions.
Умовы:
- Максімальная працягласць — 35 хвілін;
- Вытворчасць або co-production — не ў Германіі, акрамя co-productions з Германіяй;
- Фільм не павінен быў раней паказвацца на кінафестывалях у Германіі.
Early Bird дэдлайн для International Competition: 13 верасня 2026.
Агульны дэдлайн: 18 студзеня 2027.
2. German Competition:
Для фільмаў, вытворчасць якіх знаходзіцца ў Германіі.
Умовы:
- Максімальная працягласць — 45 хвілін;
- Вытворчасць — у Германіі.
Дэдлайн: 18 студзеня 2027.
3. NRW Competition:
Для фільмаў, створаных у NRW.
Умовы:
- Максімальная працягласць — 45 хвілін;
- Вытворчасць або co-production — у NRW.
Дэдлайн: 18 студзеня 2027.
4. International Children’s and Youth Film Competition:
Міжнародныя фільмы і co-productions падаюцца праз форму International Competition, нямецкія фільмы — праз форму German Competition. У форме трэба выбраць children’s and youth film.
Дэдлайн: 18 студзеня 2027.
5. MuVi Award:
Для нямецкіх музычных відэа.
Умовы:
- Рэжысёр(-ка) або вытворчасць павінны быць у Германіі;
- Рэжысёр(-ка) і прадзюсар(-ка) відэа павінны мець дазвол ад уладальніка(-цы) правоў на музычны твор;
- Максімальная працягласць — 15 хвілін;
Дэдлайн: 22 лютага 2027.
Дэдлайны:
• Early Bird для International Competition — 13 верасня 2026;
• Усе конкурсы, акрамя MuVi Award — 18 студзеня 2027 года;
• MuVi Award — 22 лютага 2027 года.
Як падавацца: праз адпаведную анлайн-форму на сайце фестывалю.
Поўныя правілы: