Перайсці да асноўнага зместу

Invisible University for Belarus — бясплатная праграма ад CEU для беларускіх студэнтаў і студэнтак

17 верасня 2026
28 верасня — 18 снежня 2026
Анлайн
Бясплатна
800 EUR

Invisible University for Belarus (IUBEL) — гэта сертыфікатная праграма з ECTS-крэдытамі, якую ў 2026 годзе запусціў Central European University. IUBEL з’яўляецца рэгіянальнай галіной Global Invisible University — недыпломнай адукацыйнай праграмы для студэнтаў(-ак) і даследчыкаў(-ц), якія жывуць ва ўмовах вайны, аўтарытарызму, палітычных рэпрэсій і вымушанага перамяшчэння.

Для каго: беларускія студэнты(-кі) і нядаўнія выпускнікі(-цы) бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграм, якія навучаюцца або нядаўна навучаліся ва ўніверсітэтах у ЕС або краінах OECD.

Таксама могуць падавацца:

  • беларусы(-кі), чыя вышэйшая адукацыя была перапыненая з аб’ектыўных прычын, калі яны могуць паказаць устойлівую цікавасць да акадэмічнай працы;
  • беларусы(-кі), якія жывуць у краінах па-за ЕС і OECD — такія заяўкі будуць разглядаць індывідуальна.

Пра праграму:

Кожная рэгіянальная праграма GIU прапануе ўласныя курсы, прысвечаныя тэмам канкрэтнай краіны або рэгіёна, але разглядае іх у глабальнай, параўнальнай і міждысцыплінарнай перспектыве. Рэгіянальныя курсы дапаўняюцца агульнай праграмай GIU, адкрытай для ўсіх студэнтаў(-ак) Global Invisible University.

Праграма створаная для беларускіх студэнтаў(-ак), якія знаходзяцца ў Беларусі, у выгнанні або ў вымушанай міграцыі. Яна дапамагае атрымаць доступ да акадэмічных ведаў, адукацыйнай інфраструктуры і міжнародных навуковых сетак.

Праграма праходзіць у гібрыдным фармаце:

  • анлайн-курсы;
  • ментарскія сустрэчы ў малых групах;
  • індывідуальныя або групавыя даследчыя праекты;
  • анлайн- і афлайн-варкшопы;
  • заняткі па акадэмічнай англійскай і акадэмічным пісьме;
  • магчымасць удзелу ў вочнай зімовай школе для найбольш матываваных і паспяховых удзельнікаў(-ц).

Курсы звычайна праходзяць у два семестры: восеньскі — з верасня да снежня — і вясновы — з лютага да траўня. Студэнты(-кі), якія паспяхова скончаць курсы, атрымліваюць акадэмічныя крэдыты CEU.

Асноўная мова навучання і працы — англійская. Праца ў малых групах і ментарскія сустрэчы могуць праходзіць таксама на мовах студэнтаў(-ак).

У межах навучання студэнты(-кі) могуць падавацца на конкурсныя даследчыя стыпендыі, якія падтрымліваюць індывідуальныя або малыя групавыя даследчыя праекты.

Курсы ў восеньскім семестры 2026:

Асноўны курс для ўдзельнікаў(-ц) Invisible University for Belarus: Belarus in Question: Rethinking Belarusian Politics, Society, and Culture in Regional and Global Contexts

Сярод выкладчыкаў(-ц) і запрошаных даследчыкаў(-ц) — Anne Applebaum, Nelly Bekus, David Marples, Almira Ousmanova, Iryna Ramanava ды іншыя.

Таксама студэнты(-кі) IUBEL змогуць наведваць курсы іншых рэгіянальных галін Global Invisible University — пра Украіну, Грузію і Паўднёва-Усходнюю Еўропу.

Даследчыя стыпендыі:

У межах праграмы можна падацца на даследчую стыпендыю да 800 EUR за семестр. Стыпендыі даступныя на конкурснай аснове для студэнтаў(-ак) бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры, якія хочуць рэалізаваць асобны эмпірычны або тэарэтычны праект у дадатак да навучання на курсах.

Атрымальнікі(-цы) стыпендыі павінны будуць:

  • удзельнічаць у ментарскіх сустрэчах;
  • напрыканцы семестра падрыхтаваць даследчую працу на 10–12 старонак.

Калі: восеньскі семестр пройдзе з 28 верасня да 18 снежня 2026.

Асобная заяўка на зімовую школу будзе адкрытая ў лістападзе.

Для заяўкі патрэбныя:

  • кароткі матывацыйны ліст да 1 старонкі;
  • кароткае CV.

Матывацыйны ліст можна падаць па-англійску або па-беларуску.

Дэдлайн: 17 верасня, 23:59 CET.

Арганізатар: Central European University.