Перайсці да асноўнага зместу

Jan Michalski Foundation — рэзідэнцыя для аўтараў(-ак) і перакладчыкаў(-чыц) у Швейцарыі

31 жніўня 2026
Монтрышэ, Швейцарыя
Бясплатна
429 EUR

Jan Michalski Foundation прымае заяўкі на пісьменніцкія рэзідэнцыі 2027 года ў Монтрышэ ў Швейцарыі. Праграма адкрытая для розных відаў пісьма і ўсіх моў, але прыярытэт аддаецца літаратурным аўтарам(-кам) і перакладчыкам(-чыцам).

Для каго:
Аўтары(-кі), пісьменнікі(-цы), перакладчыкі(-цы) і іншыя практыкі(-ні), якія працуюць са словам і маюць літаратурны праект.

Праграма адкрытая для розных відаў пісьма і ўсіх моў. Прыярытэт аддаецца літаратурным аўтарам(-кам) і перакладчыкам(-чыцам), але магчымыя і міждысцыплінарныя праекты, калі літаратура застаецца ў цэнтры.

Можна падавацца індывідуальна або парай — напрыклад, аўтар(-ка) і перакладчык(-ца), два аўтары(-кі) або аўтар(-ка) і практык(-іня) з іншай сферы.

Абмежаванняў па ўзросце або грамадзянстве няма. Пачаткоўцы(-ніцы) таксама могуць падавацца.

Важна:

  • Можна падаць толькі адну заяўку на год;
  • Былыя рэзідэнты(-кі) не могуць падавацца паўторна;
  • Рэзідэнцыю нельга дзяліць на некалькі асобных прыездаў;
  • Фонд не можа прымаць сем’і, дзяцей або хатніх жывёл.

Пра рэзідэнцыю:
Jan Michalski Foundation прапануе рэзідэнцыі для аўтараў(-ак), перакладчыкаў(-чыц) і ўсіх, хто працуе з пісьмовым словам.

Рэзідэнты(-кі) жывуць і працуюць у асобных жылых модулях — «кабінах», якія размешчаныя пад адкрытай канструкцыяй над будынкам фонду. Гэта прастора для пачатку, працягнення або завяршэння літаратурнага праекта.

Штогод фонд прымае каля 40 аўтараў(-ак) з розных краін — як пачаткоўцаў(-ніц), так і аўтараў(-ак) з вялікім досведам.

Частка рэзідэнцый прысвечаная літаратуры пра прыроду — мастацкай прозе або крэатыўнаму нон-фікшн, якія дапамагаюць лепш разумець прыроду, сацыяльна-экалагічныя сувязі і ўплыў чалавека на навакольнае асяроддзе.

Дзе:
Монтрышэ, Швейцарыя

Фонд знаходзіцца каля падножжа швейцарскіх Юрскіх гор, прыкладна за 30 хвілін ад Лазаны і за гадзіну ад Жэневы.

Працягласць:
Рэзідэнцыя можа доўжыцца:

  • 2 тыдні;
  • 1 месяц;
  • 2 месяцы;
  • 3 месяцы.

Працягласць павінна адпавядаць маштабу праекта. У заяўцы можна пазначыць жаданы перыяд, але фонд можа прапанаваць іншы варыянт у залежнасці ад даступнасці месцаў.

Што прапануецца:

  • Асобная жылая і працоўная «кабіна»;
  • Дарога ад месца жыхарства і назад;
  • Штотыднёвая стыпендыя 400 CHF / ≈ 429 EUR;
  • Сняданак і абед;
  • Доступ да бібліятэкі фонду ў дзённы час;
  • Магчымасць удзельнічаць у культурных падзеях фонду;
  • Электравеласіпеды для рэзідэнтаў(-ак).

Для праектаў у пары кожнаму(-ай) адабранаму(-ай) ўдзельніку(-цы) выдзяляецца асобная кабіна.

Ёсць адна кабіна, даступная для людзей з абмежаванай мабільнасцю. Пра такія патрэбы трэба пазначыць у форме заяўкі.

Крытэрыі адбору:
Заяўкі ацэньваюць паводле:

  • Літаратурнай якасці праекта;
  • Прафесійнага досведу кандыдата(-кі);
  • Адпаведнасці запытанай працягласці рэзідэнцыі маштабу праекта.

Заяўкі пачаткоўцаў(-ніц) ацэньваюцца паводле якасці праекта і матывацыі.

Як падавацца:
Заяўкі падаюцца анлайн.

Заяўку можна падаць на англійскай або французскай мове. Урыўкі з актуальнай або ўжо апублікаванай працы могуць быць на любой мове.

Пасля адпраўкі заяўкі нельга будзе змяніць яе або дадаць дакументы.

Таймлайн:

  • Прыём заявак — з 2 чэрвеня да 31 жніўня 2026 года;
  • Дэдлайн — 31 жніўня 2026 года, 17:00 па швейцарскім часе;
  • Абвяшчэнне вынікаў — снежань 2026 года;
  • Першыя рэзідэнты(-кі) пачнуць прыязджаць — сярэдзіна студзеня 2027 года.