«Jesteś u siebie» — мікрагрант 4 500 PLN на творчую ініцыятыву
Варшаўская Strefa Wolnosłowa адкрыла пяты набор на мікрагранты «Jesteś u siebie» — праграму для людзей з міграцыйным і ўцякацкім досведам у Польшчы, якія хочуць развіваць сваю творчасць, вярнуцца да мастацкай практыкі або зрэалізаваць уласную ідэю.
Для каго:
Людзі з міграцыйным і ўцякацкім досведам (osoby migranckie i uchodźcze), якія жывуць у Польшчы і хочуць:
- Развіваць сваю творчасць;
- Вярнуцца да мастацкай практыкі;
- Або зрэалізаваць у Польшчы ўласную ідэю.
Якія формы творчасці падыходзяць: тэатр, танец, музыка, кіно, фатаграфія, візуальныя мастацтвы, паэзія, рамёствы, перформанс — арганізатаркі пішуць, што вітаецца кожная форма творчасці.
Падаць можна ўласны праект, падзею, дзеянне для супольнасці або ідэю, якая дасць вам вярнуцца да таго, чым вы займаліся да прыезду ў Польшчу.
Што прапануецца:
- 4 500 PLN ≈ 1 040 EUR мікрагранту на ўвасабленне ініцыятывы;
- Змястоўная і камунікацыйная падтрымка;
- Варкшопы па планаванні і рэалізацыі праектаў;
- Кампенсацыя прыезду на варкшопы — для тых, хто не з Варшавы.
Дэдлайн: 30 верасня 2026 года.
Вынікі: 13 кастрычніка 2026 года.
Арганізатар: Strefa Wolnosłowa (Варшава) у супрацы са Stowarzyszenie Egala. Праграма фінансуецца са сродкаў Stichting Vluchteling.