Перайсці да асноўнага зместу

John S. Knight Journalism Fellowships — 9 месяцаў у Стэнфардзе

2 снежня 2026, 13:00 UTC−8
31 жніўня 2027 — 30 красавіка 2028
Palo Alto, Злучаныя Штаты Амерыкі
Бясплатна
135 000 USD

Для каго:

Журналісты(-кі) з ЗША і іншых краін, людзі на аперацыйных і стратэгічных пасадах у медыя, а таксама супрацоўнікі(-цы) арганізацый, якія падтрымліваюць журналістаў(-ак) або працуюць з імі.

  • Трэба мець не менш за 5 гадоў прафесійнага досведу;
  • Студэнцкая праца і стажыроўкі ў гэты досвед не лічацца;
  • Можна працаваць у штаце або як фрылансер(-ка) — у апошнім выпадку большая частка працы павінна быць у журналістыцы;
  • Дыплом ВНУ або праца ў традыцыйнай рэдакцыі не абавязковыя;
  • Патрэбная добрая пісьмовая і вусная англійская, TOEFL не патрэбны.

Абмежаванні: стыпендыю не могуць атрымаць грамадзяне(-кі) краін, для якіх ЗША прыпынілі выдачу віз катэгорыі J (актуальны спіс абмежаванняў Дзярждэпартамента ЗША).

Дзе і калі: Stanford University (ЗША), з верасня 2027 па травень 2028 года, у поўным аб'ёме.

Прапануецца:

  • Стыпендыя 135 000 USD ≈ 116 000 EUR на дзевяць месяцаў;
  • Навучанне ў Стэнфардзе і медыцынская страхоўка для стыпендыята(-кі), а таксама для мужа ці жонкі і дзяцей, якія едуць разам;
  • Дапамога з пошукам жылля і адаптацыяй;
  • Індывідуальны коўчынг, варкшопы і доступ да alumni-сеткі JSK.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Жыць у Стэнфардзе ўвесь акадэмічны год і займацца толькі праграмай;
  • Удзельнічаць у штотыднёвых сустрэчах групы і сустрэчах з дарадцам(-цай);
  • Публічна дзяліцца сваёй працай і высновамі цягам года.

Для падачы патрэбныя:

  • Анлайн-форма з пытаннямі пра досвед і мэты;
  • Рэзюмэ;
  • Прыклад працы (калі ён не па-англійску — арыгінал з кароткім апісаннем па-англійску);
  • Кантакты трох асобаў для рекамендацыі (лісты не патрэбныя).

Дэдлайн: 2 снежня 2026 года, 13:00 PST / 22:00 CET.

Таймлайн:

  • Пачатак сакавіка 2027 года — першы адбор;
  • Сакавік — інтэрв'ю ў Zoom;
  • Красавік — прапановы для міжнародных удзельнікаў(-ц);
  • Жнівень — пераезд у Стэнфард;
  • Пачатак верасня — арыентацыя.

Кантакт: jskfellowships@stanford.edu

John S. Knight Journalism Fellowships — 9 месяцаў у Стэнфардзе — sekktor.online