K3 Residency Programme — 8-месячная рэзідэнцыя для харэографаў(-ак) у Гамбургу
K3 | Tanzplan Hamburg прымае заяўкі на тры аплочаныя 8-месячныя рэзідэнцыі для харэографаў(-ак) на пачатку кар’еры. Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць уласныя праекты і створаць поўнафарматную харэаграфічную працу, якая будзе прадстаўленая ў Гамбургу.
Для каго:
Харэографы(-кі) на пачатку кар’еры, якія ўжо стварылі некалькі ўласных харэаграфічных праектаў па-за адукацыйным кантэкстам.
Падавацца могуць аўтары(-кі) з любой краіны. Фармальная танцавальная адукацыя не абавязковая.
Прымаюцца заяўкі ва ўсіх харэаграфічных напрамках, у тым ліку:
- Танец для дзіцячай і моладзевай аўдыторыі;
- Праца ў публічнай прасторы;
- Харэаграфія для кіно;
- Іншыя танцавальныя і перформатыўныя практыкі.
Важна: падавацца могуць толькі індывідуальныя аўтары(-кі). Заяўкі ад каманд або ансамбляў не разглядаюцца.
Пра рэзідэнцыю:
K3 Residency Programme 2027/2028 — 8-месячная рэзідэнцыя ў K3 | Tanzplan Hamburg.
Падчас рэзідэнцыі тры харэографы(-кі) будуць працаваць над уласнымі праектамі, даследаваць сувязь паміж харэаграфічнай практыкай, даследаваннем і мастацкай вытворчасцю, а напрыканцы створаць поўнафарматную працу для паказу ў Гамбургу.
У сезоне 2027/2028 K3 і Kampnagel будуць на рамонце, але студыі будуць даступныя на працягу ўсёй рэзідэнцыі. Прэм’еры пройдуць у тэатрах горада або ў нетэатральных прасторах.
Патрабаванні:
- Досвед стварэння і прадзюсавання ўласных праектаў;
- Да 4 відэаспасылак на ўласныя поўнафарматныя харэаграфічныя працы;
- Гатоўнасць жыць у Гамбургу ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
- Гатоўнасць удзельнічаць у праграме працы з аўдыторыяй і іншых падзеях K3;
- Цікавасць да абмену з іншымі мастакамі(-чкамі) і публікай;
- Цікавасць да дыскурсіўнай працы з харэаграфіяй, рэфлексіі над уласнай практыкай і самастойнай арганізацыі працы.
Што прапануецца:
- Штомесячная стыпендыя на жыццёвыя выдаткі і пражыванне ў Гамбургу — дакладная сума будзе пацверджаная пазней, у сезоне 2025/2026 гэта было 2500 EUR/месяц;
- Аднаразовае пакрыццё дарогі з месца пражывання і назад;
- Падтрымка з дакументамі / візай і звязанымі выдаткамі;
- Вытворчы бюджэт для фінальных паказаў;
- Карыстанне студыямі K3;
- Драматургічная, арганізацыйная, тэхнічная і PR-падтрымка каманды K3;
- Удзел у праграме працы з аўдыторыяй;
- Магчымае пакрыццё выдаткаў на даступнасць;
- Па магчымасці — падтрымка дадатковых выдаткаў на догляд дзяцей або блізкіх.
Адбор:
Падача адбываецца ў некалькі этапаў.
На першым этапе разглядаюцца:
- Кароткае апісанне праекта;
- Біяграфія;
- Відэа папярэдніх прац.
Адабраных кандыдатаў(-ак) запросяць у верасні падаць пашыраную заяўку з матывацыяй, апісаннем праекта і структурай працы. Пасля разгляду знешнім саветам кароткі спіс кандыдатаў(-ак) запросяць на Zoom-інтэрв’ю.
Фінальнае рашэнне чакаецца да канца 2026 года.
Калі:
Жнівень 2027 — красавік 2028 года
Прысутнасць у Гамбургу на працягу ўсёй рэзідэнцыі абавязковая.
Дзе:
K3 | Tanzplan Hamburg
Гамбург, Германія
Інфармацыйныя Zoom-сустрэчы:
- 30 чэрвеня, 10:00 CEST;
- 6 жніўня, 17:00 CEST.
Дэдлайн не працягваецца. Незавершаныя заяўкі, не дасланыя да тэрміну, будуць выдаленыя.
Падача:
Толькі на англійскай мове праз анлайн-форму.