Перайсці да асноўнага зместу

Каманда sekktor шукае відэографа/-ку або прадакшн-каманду для запісу анлайн-курса

8 траўня 2026(мінуў)
Warsaw, Польшча
Бясплатна

Гэтым разам мы самі збіраем прапановы - на паслугі відэапрадакшна: здымка і мантаж васьмі відэалекцый для анлайн-курса плюс кароткія промаролікі для сацсетак.

Для каго: відэографы/-кі, мантажоры/-кі і невялікія прадакшн-студыі з досведам працы з адукацыйным або лекцыйным відэа.

Што трэба зрабіць:

  • зняць 8 відэалекцый — з уласным абсталяваннем;
  • зрабіць поўны мантаж кожнай лекцыі, каля 1 гадзіны хранаметражу пасля мантажу;
  • дадаць простае графічнае афармленне: застаўка, перабіўкі паміж блокамі, анімаваныя тэкставыя ўстаўкі і акцэнты, інтэграцыя гатовых слайдаў;
  • змантаваць 8 кароткіх вертыкальных відэа (Reels/Shorts) для Instagram — для анонсу і прасоўвання курса.

Таймлайн:

  • здымкі ўсіх васьмі лекцый — 15 траўня – 15 чэрвеня 2026;
  • перадача змантаваных матэрыялаў — да 31 ліпеня 2026, паступова, па гатоўнасці кожнай лекцыі.

Для падачы патрэбны:

  • спасылкі на партфоліа або падобныя працы;
  • кошт паслуг з разбіўкай па пазіцыях: здымка, мантаж, арэнда абсталявання;
  • умовы аплаты.

На што будзем глядзець:

  • кошт паслуг;
  • досвед і якасць партфоліа;
  • гатоўнасць працаваць па графіку заказчыка.

Кантракт з фондам Labdaros ir paramos fondas „Skraidantis universitetas".

Напішыце нам на sekktor.online@gmail.com — коратка пра сябе, партфоліа і разлік кошту.