Перайсці да асноўнага зместу

Канферэнцыя «The Making of Solidarity: A Conference on Eastern and Central European Dissidents, 1945–1991»

31 жніўня 2026, 23:59 CEST
16 — 17 лістапада 2026
Berlin, Германія
Анлайн
Бясплатна
300 EUR

Канферэнцыя адбудзецца 16–17 лістапада 2026 года ў Pilecki Institute Berlin, як афлайн, так і анлайн. Адпраўны пункт канферэнцыі — інтэлектуальная традыцыя ўсходне- і цэнтральнаеўрапейскіх дысідэнтаў, якія тэарэтызавалі імперскую ўладу за дзесяцігоддзі да таго, як посткаланіяльныя рамкі ўвайшлі ў акадэмічную дыскусію пра рэгіён.

Для каго: гісторыкі(-ні), літаратуразнаўцы, даследчыкі(-цы) посткаланіяльных студый, даследчыкі(-цы), якія працуюць на скрыжаванні гуманітарных навук і лічбавых тэхналогій, а таксама практыкі(-ні), якія працуюць з тэмамі дысідэнцтва, антыімперскай думкі і памяці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Тэматычныя напрамкі заявак:

  • Савецкі імперыялізм і каланіяльныя рамкі: русіфікацыя, культурнае сціранне і моўны ўціск;
  • Забытыя галасы: рабочыя актывісты(-кі), жанчыны-дысідэнткі, рэлігійныя, нацыянальныя і культурныя супольнасці;
  • Міжкласавая салідарнасць і гісторыі супраціву;
  • Заходняе ўспрыманне і селектыўная памяць: як наратывы халоднай вайны фармавалі канон дысідэнцтва;
  • Лічбавая памяць: архівы, платформы і рэканструкцыя дысідэнцкай спадчыны;
  • Сучаснасць: супраціў, антыімперыялізм і вайна ва Украіне.

Умовы:

  • Заяўка павінна ўключаць анатацыю да 300 слоў і біяграфічную даведку да 150 слоў — адным дакументам;
  • Аўтараў(-ак) кніг, выдадзеных у 2024–2026 гадах, таксама заахвочваюць падаваць прапановы;
  • Пасля адабрэння ўдзел трэба будзе пацвердзіць на працягу аднаго тыдня.

Прапануецца:

  • Удзельнікам(-цам), якія будуць прысутнічаць афлайн, кампенсуюць выдаткі на пражыванне — да 300 EUR — і чыгуначны праезд другім класам пры ўмове падачы адпаведных чэкаў.

Дасылайце прапановы на: conference@pileckiinstitut.de

Арганізатар:
Pilecki Institute Berlin у супрацоўніцтве з Jan Nowak-Jeziorański College of Eastern Europe ва Уроцлаве і Stus Center.