«Карані і Крылы» — фэст ментальнага здароўя ў Варшаве
«Карані і Крылы» — псіхалагічны фэст пра тое, як распраўляць крылы, калі карані адарваныя ад роднай зямлі, і як ператвараць мінулае і ўласны досвед не ў цяжар, а ў рэсурс для новага пачатку. Цягам дня псіхатэрапеўты(-кі), псіхолагі(-іні), псіхіятры, філосафы(-кі) і іншыя спецыялісты(-кі) будуць гаварыць пра ментальнае здароўе ў эміграцыі, сямейныя крызісы, нейрабіялогію, сэксуальнасць, страх, надзею і практыкі вяртання да сябе. На месцы можна будзе не толькі паслухаць лекцыі, але і паспрабаваць розныя тэхнікі самадапамогі.
Для каго:
Беларусы(-кі) у эміграцыі, якія цікавяцца ментальным здароўем, псіхатэрапіяй, самадапамогай і пошукам унутраных апор.
Асобная частка праграмы будзе цікавая псіхолагам(-іням), псіхатэрапеўтам(-кам), псіхіятрам(-кам) і іншым спецыялістам(-кам), чыя праца звязаная з падтрымкай людзей.
Праграма:
- 11:00–12:30 — дыскусія для спецыялістаў(-ак)
«Хто дапамагае табе, пакуль ты дапамагаеш іншым»
Размова пра тое, як захоўваць сябе і знаходзіць рэсурс тым, чыя прафесія — падтрымліваць іншых. У дыскусіі возьмуць удзел тэрапеўты(-кі) з розным прафесійным і асабістым досведам. - 12:40–13:30 — Анастасія Старанцова, траўматэрапеўтка
«Слухаючы цела: як нервовая сістэма дапамагае вяртаць сабе апоры ў новым свеце»
Практычныя інструменты самадапамогі і вяртання адчування бяспекі праз кантакт з целам. - 13:30–14:30 — Ганна Матуляк, псіхатэрапеўтка
«Сямейны крызіс у эміграцыі: чаму пераезд змяняе стасункі мацней, чым падаецца»
Лекцыя пра трансфармацыю сямейных роляў, схаваныя канфлікты і магчымасць ператварыць крызіс у рэсурс для развіцця. - 14:30–15:30 — Уладзімір Пікірэня, псіхіятр
«Псіхічнае здароўе ў эміграцыі»
Размова пра фармакалагічную падтрымку без стыгмы, нейрабіялогію адаптацыі і ўплыў пераезду на мозг пры трывожнасці, ПТСР і дэпрэсіі. - 15:30–16:30 — Зоя Прышывалка, сэксолаг
«Сэксуальнасць беларусаў: што можна пабачыць, калі спытаць»
Вынікі даследавання пра жаданне, задаволенасць, сорам і тое, як свабодна гаварыць пра сэксуальнасць з партнёрам(-кай). - 16:30–17:30 — Таццяна Шчытцова, філосафка
«Страх і надзея ў сучаснай беларускай сітуацыі»
Пра тое, як страх вызначае наша жыццё па абодва бакі мяжы і дзе ў сучаснай беларускай сітуацыі застаецца месца для надзеі. - 17:30–18:30 — Марына Руся Шукюрава, вакальная тэрапеўтка
«Вакальная і музычная тэрапія: як уласны голас вяртае глебу»
Праца са стрэсам і нервовай сістэмай праз уласны голас і псіхаакустычныя традыцыйныя спевы.
Дзе: Варшава, Foksal 11