Перайсці да асноўнага зместу

Kickstarter Culture Fund — падтрымка ад 1000 USD для творчых кампаній

Бесперапынны набор
Анлайн
Бясплатна
1 000 USD

Culture Fund ад Kickstarter — фонд у 1 млн USD для незалежных творцаў у сферах мастацтва, фатаграфіі, танца, тэатра, кіно, моды і музыкі. Адабраныя праекты атрымаюць фінансавы ўнёсак у сваю Kickstarter-кампанію і промападтрымку.

Для каго: незалежныя творцы 18+, якія рыхтуюць або ўжо запусцілі Kickstarter-кампанію ў адной з катэгорый:

  • Мастацтва;
  • Фатаграфія;
  • Танец;
  • Тэатр;
  • Кіно;
  • Мода;
  • Музыка.

Кампанія павінна быць live або ў draft-версіі — мінімум з галоўнай выявай і апісаннем у адзін абзац.

Важна: праект могуць запускаць творцы, чые дакументы для верыфікацыі прывязаныя да адной з гэтых краін або лакацый:

Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Канада, Данія, Францыя, Германія, Грэцыя, Ганконг, Ірландыя, Італія, Японія, Люксембург, Мексіка, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Польшча, Сінгапур, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Вялікабрытанія і ЗША.

Што прапануецца:

  • Фінансавы ўнёсак у live Kickstarter-кампанію;
  • Промападтрымка ў каналах Kickstarter — пасля рэдакцыйнага разгляду;
  • Для асабліва смелых і нестандартных праектаў — дадатковыя парады па кампаніі і прасоўванні.

Як гэта працуе:

  • Падрыхтуйце Kickstarter-праект — ён павінен быць у draft або ўжо live;
  • Праверце, што праект адпавядае патрабаванням;
  • Падайце заяўку ў Culture Fund;
  • Калі праект абяруць, запусціце кампанію і атрымаеце pledge ад Kickstarter.

Калі кампанія не дасягне сваёй фінансавай мэты, сродкі не будуць выплачаныя: Kickstarter працуе паводле мадэлі all-or-nothing.

Калі кампанія паспяхова збярэ патрэбную суму, pledge ад Culture Fund будзе выплачаны разам з іншымі сабранымі сродкамі — звычайна цягам 2–3 тыдняў пасля завяршэння кампаніі.

Адбор:

Заяўкі разглядаюцца цягам 2026 года на rolling basis. Пасля падачы арганізатары паведамяць статус заяўкі цягам 6 тыдняў.

Праекты ацэньваюць паводле крытэрыяў:

  • Інавацыйнасць;
  • Дызайн;
  • Творчая гісторыя;
  • Патэнцыял Kickstarter-кампаніі;
  • Здольнасць рэалізаваць задуманае.

Дэдлайн запуску кампаніі: Kickstarter-кампанія павінна быць запушчаная не пазней за 31 снежня 2026 года.

Як падавацца:
Праз анлайн-форму:
https://sq0dl.share.hsforms.com/2qcIkPrhOQ9i5jagl5DpFaQ

https://landing.kickstarter.com/culture-fund