Kimmel Harding Nelson Center for the Arts — рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-ц), мастакоў(-чак) і музыкаў у ЗША
Kimmel Harding Nelson Center for the Arts — рэзідэнцыйны цэнтр у Nebraska City, ЗША. Місія цэнтра — падтрымліваць творцаў, прапаноўваючы ім умовы для засяроджанай творчай працы без перапынкаў. Цяперашні набор датычыцца 2027 Session 1 — рэзідэнцый, якія адбудуцца з 4 студзеня па 25 чэрвеня 2027 года. У заяўцы трэба пазначыць пажаданыя даты і працягласць рэзідэнцыі.
Для каго: аўтары(-кі) на розных этапах кар’еры: як established, так і emerging.
Падавацца можна ў адной з катэгорый:
• Writers & Poets — пісьменнікі(-цы) і паэты(-кі);
• Visual Artists — візуальныя мастакі(-чкі);
• Composers & Musicians — кампазітары(-кі) і музыкі(-і);
• Interdisciplinary Artists — міждысцыплінарныя мастакі(-чкі).
Цэнтр падтрымлівае аўтараў(-ак), якім патрэбныя час, прастора і спакойныя ўмовы для працы, рэфлексіі і творчага развіцця.
Прапануецца:
- Штотыднёвая стыпендыя — 175 USD / ≈ 152 EUR;
- Пражыванне;
- Студыйная прастора;
- Таксі з аэрапорта або станцыі ў Omaha ці Lincoln у дзень прыезду і/або ад’езду.
Пісьменнікі(-цы) і візуальныя мастакі(-чкі) звычайна жывуць у апартаменце разам з яшчэ адным(-ой) рэзідэнтам(-кай), з агульнай кухняй, гасцёўняй, сталовай і балконам. Кампазітары(-кі) звычайна жывуць у асобнай студыі на ніжнім узроўні.
Большасць travel expenses — адказнасць саміх удзельнікаў(-ц). Выключэнне — таксі з Omaha Eppley Airfield (OMA) або Lincoln Airport (LNK) да Nebraska City і назад у дзень прыезду / ад’езду. Такі праезд каштуе 100 USD / ≈ 87 EUR за паездку і аплачваецца Kimmel Foundation. Таксі з Kansas City Airport (KCI) не пакрываецца.
Адбор адбываецца праз blind jury process. Гэта значыць, што журы бачыць толькі ананімныя work samples і ананімныя statements. Яно ацэньвае заяўкі паводле якасці і актуальнасці прадстаўленых прац, а таксама паводле таго, наколькі пераканаўча statements тлумачаць працу і намеры аўтара(-кі) на рэзідэнцыю.
Для падачы патрэбны:
- Агульная інфармацыя пра заяўніка(-цу), жаданыя даты і працягласць рэзідэнцыі;
- 2 ананімныя statements: Statement of Submitted Works — тлумачэнне прадстаўленых прац і іх сувязі з сучаснымі або гістарычнымі творчымі практыкамі, грамадствам ці развіццём асабістай практыкі; Statement of Intent — як вы плануеце выкарыстаць час рэзідэнцыі і чаму KHN важны для вас цяпер;
- Ананімныя work samples паводле патрабаванняў сваёй дысцыпліны;
- Кантакты 2 рэкамендатараў(-ак);
- Прафесійная гісторыя з актуальнага CV або рэзюмэ;
- Аплата application fee.
Work samples:
Visual Artists
Мінімум 1 і максімум 10 прыкладаў прац. Гэта могуць быць 10 статычных выяваў, 10 хвілін відэа або іх камбінацыя. Прымаюцца розныя віды візуальнага мастацтва: фатаграфія, жывапіс, скульптура, кераміка, друк, mixed media, відэа, перформанс, малюнак, тэкстыль і іншыя.
Writers & Poets
Адзін PDF да 10 MB з усімі тэкставымі прыкладамі. Разглядаюцца толькі тэксты на англійскай мове. Можна падаваць апублікаваныя і неапублікаваныя матэрыялы: прозу, non-fiction, паэзію, драматургію, сцэнары або камбінацыю жанраў.
Composers & Musicians
Да 4 прыкладаў прац: фрагменты або поўныя кампазіцыі. Можна падаваць ноты, аўдыя і аўдыявізуальныя матэрыялы. Кожны прыклад — да 5 хвілін, або агульная працягласць усіх матэрыялаў — да 20 хвілін.
Interdisciplinary Artists
Гэтая катэгорыя прызначаная для тых, чыя практыка сапраўды спалучае некалькі дысцыплін — напрыклад, візуальную, літаратурную і аўдыяпрактыку. Калі вы візуальны(-ая) мастак(-чка), які(-ая) працуе ў некалькіх візуальных медыях, лепш падавацца ў катэгорыю Visual Artists.
Application fee: 35 USD / ≈ 30 EUR. Fee аплачваецца праз анлайн-партал і не вяртаецца. Арганізатары не могуць яго скасаваць або зрабіць waiver.
Таймлайн:
• Рэзідэнцыі 2027 Session 1 — 4 студзеня — 25 чэрвеня 2027 года.
Арганізатар: Kimmel Harding Nelson Center for the Arts, Nebraska City, ЗША.