Кінагурток — занятак пра сцэнічны бой і экшан у кадры
17 верасня ў Варшаве пройдзе занятак Кінагуртка пра сцэнічны бой і бяспечнае стварэнне экшану ў кадры. Удзельнікі(-цы) разбяруць, як камера, ракурс, «сляпыя зоны» і таймінг дапамагаюць зрабіць экранны ўдар пераканаўчым, а пасля здымуць кароткі экшан-эцюд на смартфон.
Для ўсіх, хто цікавіцца кіно, акцёрскай працай, аператарскім бачаннем, сцэнічным боем і тым, як ствараецца пераканаўчы экшан у кадры.
Падыходзіць і для пачаткоўцаў(-ак): спецыяльная падрыхтоўка не патрэбная.
Чаму ў адным фільме аплявуха выглядае як кардонная фальш, а ў іншым — звычайны замах прымушае гледача фізічна ўціснуцца ў крэсла? Сакрэт не ў сіле ўдару, а ў тым, як уладкаваны двухмерны зрок камеры. Камера не счытвае глыбіню. Любы экранны кантакт — гэта тонкі матэматычны падман, праца са «сляпымі зонамі» і ідэальны таймінг адыгрышу.
На занятку ўдзельнікі(-цы) разбяруць механіку сцэнічнага бою і паспрабуюць стварыць пераканаўчы экшан у кадры бяспечна.
Што будзе:
• разбор таго, як ракурс і становішча камеры ператвараюць промах у пераканаўчы экранны ўдар;
• праца з прыёмам здымкі праз плячо — over-the-shoulder;
• тлумачэнне, чаму рэакцыя «ахвяры» і мікрапаўза важнейшыя за сам замах;
• практыка ў тройках: нападнік, ахвяра і аператар;
• здымка кароткага 10-секунднага экшан-эцюда на смартфон.
Дзе:
Warszawa, Chmielna 10A
Кошт: 80 PLN. Таксама можна ўдзельнічаць па абанеменце Кінагуртка.
Кінагурток праходзіць кожны чацвер.
Кантакт:
Каб даведацца план бліжэйшых тэм або ўдакладніць дэталі, пішыце ў Telegram: @andrei_palupanau