Перайсці да асноўнага зместу

Конкурс на выданне навуковых манаграфій ад Scholars for Belarus і Skaryna Press

30 ліпеня 2026, 23:59 CEST
Анлайн
Бясплатна

Scholars for Belarus by akno e.V. і выдавецтва Skaryna Press абвяшчаюць конкурс на поўнае фінансаванне выдання навуковых манаграфій. Праграма адкрытая для беларускіх даследчыкаў(-ц) незалежна ад краіны пражывання і грамадзянства. Асабліва заахвочваюцца маладыя навукоўцы, якія хочуць апублікаваць першую кнігу або доктарскую дысертацыю.

Для каго: беларускія даследчыкі(-цы) незалежна ад краіны пражывання і грамадзянства.

Конкурс адкрыты для аўтараў(-ак), якія працуюць у сферы сацыяльных і гуманітарных навук і маюць завершаны арыгінальны рукапіс манаграфіі на беларускай або англійскай мове.

Асабліва заахвочваюцца да ўдзелу маладыя навукоўцы, якія хацелі б апублікаваць першую кнігу або доктарскую дысертацыю. Праца павінна быць арыгінальнай і не апублікаванай раней.

Арганізатары пакрыюць выдаткі на:

  • Рэдагаванне;
  • Карэктуру;
  • Вёрстку;
  • Друк абраных манаграфій.

Выданне будзе ажыццяўляцца выдавецтвам Skaryna Press.

Умовы:

  • Аўтар(-ка) не атрымлівае ганарару і не нясе фінансавых абавязкаў;
  • Пасля перадачы цалкам завершанага рукапісу выдавецтву аўтар(-ка) не ўдзельнічае ў выдавецкім працэсе, які бярэ на сябе выдавецтва.