Перайсці да асноўнага зместу

Культура і медыя — нетворкінг для новых партнёрстваў

20 верасня 2026
1 — 14 кастрычніка 2026
Warsaw, Польшча
Анлайн
Бясплатна

Беларуская Рада Культуры разам з Беларускай асацыяцыяй журналістаў у межах ArtPower Belarus запускаюць праграму, якая ставіць мэтай дапамагчы культурным праектам і медыя лепш зразумець адно аднаго, знайсці супольныя інтарэсы, тэмы і фарматы супрацоўніцтва, а таксама падрыхтаваць ідэі для магчымых калабарацый. У праграме — два анлайн-варкшопы і фінальны афлайн-нетворкінг у Варшаве.

Для каго:

Прадстаўнікі(-цы) беларускіх культурніцкіх арганізацый і ініцыятываў, журналісты(-кі), прадстаўнікі(-цы) медыя, блогеры(-кі), незалежныя аўтары(-кі), кантэнт-крыэйтары(-кі), культурныя менеджары(-кі) і іншыя людзі, якія ствараюць культурныя або медыйныя праекты, працуюць з кантэнтам ці маюць ідэю патэнцыйнай калабарацыі.

Што дасць праграма культурніцкім праектам:

  • лепшае разуменне логікі медыя і стваральнікаў(-ц) кантэнту;
  • разуменне, што ваш праект можа прапанаваць патэнцыйным партнёрам;
  • уменне знаходзіць у сваіх праектах тэмы і гісторыі, цікавыя шырэйшай аўдыторыі;
  • падрыхтоўку кароткага і зразумелага пітчу сваёй ідэі.

Што дасць праграма медыя і стваральнікам(-цам) кантэнту:

  • новых герояў, тэмы і экспертызу;
  • знаёмства з культурніцкімі праектамі і ініцыятывамі;
  • ідэі для матэрыялаў, кампаній, спецпраектаў і іншых фарматаў;
  • кантакты патэнцыйных партнёраў для супольных праектаў.

А для ўсіх гэта магчымасць:

  • знайсці новыя прафесійныя кантакты;
  • убачыць, якія рэсурсы і экспертыза ёсць у іншых;
  • атрымаць зваротную сувязь на сваю ідэю;
  • знайсці новыя фарматы супрацоўніцтва.

Праграма складаецца з двух анлайн-варкшопаў і фінальнага афлайн-нетворкінгу ў Варшаве.

  • 1 кастрычніка, 17:00–20:00 па Варшаве
    Анлайн-варкшоп пра тое, як знаходзіць агульныя інтарэсы, гісторыі і магчымасці для супрацоўніцтва, што розныя бакі могуць прапанаваць адно аднаму і як з простай тэмы можа вырасці супольны праект.
  • 5 кастрычніка, 17:00–19:00 па Варшаве
    Практычны варкшоп па пітчынгу. Удзельнікі(-цы) будуць працаваць са сваімі ідэямі, вучыцца сцісла тлумачыць іх сутнасць і каштоўнасць, адаптаваць пітч пад розных суразмоўцаў і тэставаць яго на іншых удзельніках(-цах).
  • 14 кастрычніка, 11:30–16:30
    Афлайн-нетворкінг у Варшаве. У праграме фінальнай сустрэчы — прыклады паспяховых калабарацый, пітчынгі ідэй, зваротная сувязь і час на знаёмствы і размовы пра магчымыя супольныя праекты.

Важна: Удзел у пітчынгу падчас фінальнай сустрэчы будзе даступны толькі тым удзельнікам(-цам), якія прайшлі ўсю праграму, у тым ліку анлайн-варкшопы.

Пры рэгістрацыі можна выбраць адзін з двух фарматаў:

1. Уся праграма

Гэты варыянт падыдзе тым, хто хоча не толькі пазнаёміцца з патэнцыйнымі партнёрамі, але і загадзя папрацаваць са сваёй ідэяй, падрыхтаваць пітч і прыйсці на нетворкінг ужо з больш канкрэтнай прапановай.

Дэдлайн рэгістрацыі: 20 верасня 2026 года, 23:59 па Варшаве. Пра вынікі адбору паведамяць да 22 верасня.

2. Толькі афлайн-нетворкінг

Можна далучыцца толькі да сустрэчы 14 кастрычніка ў Варшаве, без удзелу ў анлайн-варкшопах. Гэты варыянт падыдзе тым, хто ўжо мае досвед, праект, экспертызу або проста хоча пазнаёміцца з іншымі ўдзельнікамі(-цамі) і знайсці магчымасці для супрацоўніцтва.

Дэдлайн рэгістрацыі: 6 кастрычніка 2026 года, 23:59 па Варшаве. Пра вынікі адбору паведамяць да 8 кастрычніка.

Для ўдзельнікаў(-ц) афлайн-нетворкінгу магчыма пакрыццё выдаткаў на дарогу наземным транспартам з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы ці Германіі.

Адбор: Колькасць месцаў абмежаваная. Праграма праходзіць у закрытым фармаце і прадугледжвае папярэднюю верыфікацыю ўдзельнікаў(-ц). Дакладныя арганізацыйныя дэталі дашлюць адабраным удзельнікам(-цам).

Арганізатары: Беларуская Рада Культуры і Беларуская асацыяцыя журналістаў у межах ArtPower Belarus.

Культура і медыя — нетворкінг для новых партнёрстваў — sekktor.online