Курс мужчынскіх традыцыйных спеваў з Сержуком Доўгушавым у Варшаве
Старт: жнівень 2026.
📜 Мужчынская спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з'яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы ведаем пра яе вельмі мала. Калі жаночыя песні пераважна каляндарна-абрадавыя і сямейныя, то ў мужчын быў свой адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя песні.
Курс падыдзе тым, хто:
- Хоча спяваць беларускія мужчынскія песні;
- Шукае сілу і ўнутраную апору ў натуральным гучанні;
- Цікавіцца традыцыйнай культурай і супольным спевам;
- Хоча лепш адчуць свой голас, дыханне і рэзананс.
На занятках удзельнікі будуць:
- Спяваць традыцыйныя мужчынскія песні;
- Працаваць з апорай голасу, дыханнем, рэзанансам і натуральным гучаннем;
- Раскрываць голас без напружання, крыку і спеву «з горла»;
- Спяваць разам — у коле і ў руху;
- Вучыцца чуць сябе і слухаць іншых;
- Праз голас умацоўваць унутраную энергію і жыццёвы тонус;
- Знаёміцца са спецыфікай мужчынскай манеры спеву.
Выкладчык: Сяржук Доўгушаў — прафесійны выкладчык з больш як 20-гадовым досведам працы з голасам, гукам і дыханнем. Ён аўтар курса «Прыродны голас», заснавальнік студыі Free Voice у Мінску, удзельнік шматлікіх музычных праектаў, стваральнік ініцыятывы «Спеўны сход», курса «Мужчынскія спевы» і гурта Kasary.
Сяржук праводзіць трэнінгі ў Беларусі, Еўропе і ЗША. У сваёй працы спалучае традыцыйны спеў, імправізацыю, вакалатэрапію і свабоднае натуральнае гучанне.
Кошт:
- Разавы занятак — 120 PLN;
- Абанемент на 8 заняткаў — 890 PLN.
Абанемент дае прыярытэт пры рэгістрацыі і гарантуе месца.