Перайсці да асноўнага зместу

Kyoto Art Center — оўпэн-кол AIR 2027 для мастакоў(-чак) і даследчыкаў(-ц) у сцэнічным мастацтве

1 жніўня 2026, 1:00 UTC+9
Японія
Бясплатна

Kyoto Art Center прапаноўвае праграму рэзідэнцый для падтрымкі творчай дзейнасці маладых мастакоў(-чак) і даследчыкаў(-ц), якія імкнуцца стварыць новыя формы мастацкага выказвання праз кантакт з іншай культурай. У гэтым годзе конкурс адкрыты для тых, хто працуе ў сферы сцэнічнага мастацтва; будзе адабраны адзін мастак(-чка) ці адна група.

Для каго:

  • Малады мастак(-чка) ці даследчык(-ца) у сферы сцэнічнага мастацтва з яснай прычынай для пражывання ў Кіёта дзеля творчасці ці даследавання;
  • Прапанова павінна мець яснае абгрунтаванне мэты рэзідэнцыі і арыгінальнасць з рэальнай магчымасцю рэалізацыі. Публічная прэзентацыя вынікаў не абавязковая.

Да 3 месяцаў на выбар: 1 траўня – 31 жніўня 2027 або 1 лістапада 2027 – 29 лютага 2028. Kyoto Art Center арганізуе пражыванне пад запыт.

Прапануецца:

  • Студыя ў будынку Kyoto Art Center;
  • Пражыванне на перыяд рэзідэнцыі;
  • Авіябілеты ў абодва бакі эканом-класам да аэрапорта Кансай ці Осака;
  • Субсідыя ў 200 000 JPY (з падаткам) на вытворчасць — на аднаго ўдзельніка(-цу) ці на групу.

Важна: харчаванне, ганарар і іншыя выдаткі на пражыванне не пакрываюцца; матэрыялы для вытворчасці і даследавання

ўдзельнік(-ца) рыхтуе самастойна. Пасля рэзідэнцыі патрабуецца справаздача.

Для падачы патрэбны (на японскай ці англійскай мове, у фармаце PDF):

  • Анкета заяўкі (шаблон на сайце цэнтра);
  • CV на 1 старонку;
  • Партфоліа да 5 старонак.

Дэдлайн: 31 ліпеня 2026 года, да 18:00 (JST).