Перайсці да асноўнага зместу

Le Garage Moderne / OASIS — пяць двухтыднёвых рэзідэнцый у Бардо з ганарарам 1 300 EUR

1 верасня 2026
9 лістапада — 21 снежня 2026
Bordeaux, Францыя
Бясплатна
1 900 EUR

Le Garage Moderne — культурны цэнтр у раёне Bacalan у Бардо. Гэта некамерцыйны аўтамабільны гараж і веламайстэрня, сталоўка як раённы рэстаран з абедамі для людзей у патрэбе. Пасля двух з паловай гадоў рамонту Le Garage Moderne вярнуўся ў свой будынак XIX стагоддзя, і цяпер арганізатары запрашаюць мастакоў(-чак) даследаваць яго фізічныя і сацыяльныя магчымасці.

Для каго: міжнародныя мастакі(-чкі) любых дысцыплін.

Арганізатары запрашаюць заяўкі ў сферах:

  • Дызайн;
  • Візуальнае мастацтва;
  • Сцэнічныя мастацтвы;
  • Кіно;
  • Малафарматная архітэктура;
  • Emergency architecture;
  • Рамесныя практыкі;
  • Вулічная мэбля;
  • Гук;
  • Міждысцыплінарныя і супольнасныя практыкі.

Шукаюць прапановы, звязаныя з месцам: праекты, якія працуюць з вертыкальнасцю, маштабам прасторы, супольнасцю і «вулейнай» атмасферай Le Garage Moderne.

Што прапануецца:

  • Ганарар 1 300 EUR брута;
  • Да 600 EUR на вытворчыя выдаткі;
  • Транспартны грант — фіксаваная сума, што залежыць ад адлегласці, з надбаўкай за экалагічныя спосабы падарожжа;
  • Суткавыя 45 EUR у дзень;
  • Пражыванне ў гатэлі з магчымасцю самастойна гатаваць;
  • Доступ да інструментаў і прастораў Le Garage Moderne паводле правілаў асацыяцыі.

Побыт доўжыцца два тыдні; пры падачы можна выбраць адзін або некалькі слотаў:

  • 9–22 лістапада;
  • 16–29 лістапада;
  • 23 лістапада — 6 снежня;
  • 30 лістапада — 13 снежня;
  • 7–20 снежня.

Чаканыя вынікі:

Рэзідэнцыя ўключае 2 дні майстар-класаў для ўдзельнікаў(-ц), супольнасці і каманды Le Garage Moderne. Мастакі(-чкі) павінны будуць падзяліцца сваёй практыкай, тэхнікай і кантэкстам працы з іншымі рэзідэнтамі(-камі) OASIS, лакальнай мастацкай супольнасцю, удзельнікамі(-цамі) і камандай пляцоўкі.

Вынік рэзідэнцыі павінен быць публічна прадстаўлены ў той ці іншай форме. Гэта не абавязкова мусіць быць вялікая падзея, але публіка павінна мець магчымасць пазнаёміцца з працай.

Творы і іншыя вынікі рэзідэнцыі застаюцца ўласнасцю мастака(-чкі). Дакументацыю рэзідэнцыі робіць Le Garage Moderne, і яна можа публічна выкарыстоўвацца арганізатарамі на працягу 3 гадоў пасля рэзідэнцыі.