Перайсці да асноўнага зместу

Leitrim Sculpture Centre — выставачная рэзідэнцыя ў Ірландыі для візуальных мастакоў(-чак)

9 лістапада 2026
Manorhamilton, Ірландыя
Бясплатна
4 000 EUR

Leitrim Sculpture Centre — ірландскі цэнтр візуальнага мастацтва з вялікімі майстэрнямі ў маленькім горадзе Manorhamilton на паўночным захадзе краіны. Разам з саветам графства Літрым ён прапануе да чатырох выставачных рэзідэнцый у 2027 годзе: мастакі(-чкі) працуюць з мясцовымі людзьмі, ландшафтамі і вытворчасцю, а ў канцы паказваюць новыя работы на персанальнай выставе.

Для каго:

Візуальныя мастакі(-чкі). Адна рэзідэнцыя — для тых, хто базуецца ў графстве Літрым, да трох — для мастакоў(-чак) з іншых частак Ірландыі і з-за мяжы, у тым ліку з этнічных меншасцяў і з міграцыйным досведам.

Фармат:

  • Да васьмі тыдняў у Leitrim Sculpture Centre ў горадзе Manorhamilton (графства Літрым, Ірландыя), паміж сярэдзінай лютага і сярэдзінай лістапада 2027 года;
  • Першыя шэсць тыдняў — даследаванне і праца над новымі работамі, апошнія два — падрыхтоўка выставы ў галерэі;
  • Выстава працуе каля чатырох тыдняў.

Тэма:

Рэзідэнцыя для тых, хто хоча стварыць новыя работы для галерэі праз працу з Літрымам — яго месцамі, людзьмі, вытворчасцю, супольнасцямі або ландшафтамі. Сувязь праекта з кантэкстам Літрыма або Ірландыі — абавязковая частка.

Што прапануецца:

  • Ганарар 4 000 EUR (усе выдаткі ўключаныя);
  • Персанальная выстава ў цэнтры ў канцы рэзідэнцыі;
  • Асобная кватэра-студыя з ацяпленнем, электрычнасцю і інтэрнэтам;
  • Доступ да ўсіх майстэрняў і абсталявання цэнтра;
  • Бясплатная тэхнічная падтрымка спецыялістаў цэнтра — да 20 гадзін на месяц;
  • Бясплатная дапамога з мантажом выставы — да двух тыдняў перад адкрыццём;
  • Куратарская, адміністрацыйная і камунікацыйная падтрымка.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Стварыць новыя работы і паказаць іх на выставе ў цэнтры;
  • Калі праект прадугледжвае працу з людзьмі, загадзя вызначыць і па магчымасці звязацца з адпаведнымі групамі або асобамі.

Для заяўкі патрэбныя (формы заяўкі няма — толькі прапанова ў адным PDF да 20 МБ):

  • Апісанне праекта рэзідэнцыі — каля адной старонкі A4, да 500 слоў;
  • Шэсць выяваў або запісаў ранейшых работ з поўнымі апісаннямі;
  • Поўнае CV;
  • Біяграфія — да паўстаронкі;
  • Творчая заява — да паўстаронкі;
  • Прыкладны бюджэт: матэрыялы, абсталяванне або тэхнічная дапамога, выстава, жыццё і ганарар мастака(-чкі) не менш за 2 000 EUR;
  • Прыкладны план-графік праекта.

Як падавацца:

Даслаць PDF на apply@leitrimsculpturecentre.ie з тэмай ліста «Exhibition Residency Application and Your Name». Спасылкі на Dropbox, YouTube, Vimeo і сайты можна дадаць, але не карыстайцеся сэрвісамі з абмежаваным тэрмінам, напрыклад WeTransfer. Не пішыце апісанне праекта ў целе ліста — журы ўбачыць толькі ўкладанні.

Адбор:

  • Якасць, наватарства і адпаведнасць прапановы — 30%;
  • Наколькі праект развівае вашу практыку — 25%;
  • Якасць ранейшых работ і здольнасць рэалізаваць праект — 20%;
  • Магчымы ўплыў на супольнасці і ландшафты Літрыма — 15%;
  • Магчымы ўплыў у іншых частках свету — 10%.

Журы на чале з мастацкім кіраўніком цэнтра Seán O'Reilly.

Вынікі — да 1 снежня 2026 года.

Кантакт: info@leitrimsculpturecentre.ie, +353 71 985 5098

Арганізатар:

Leitrim Sculpture Centre — нацыянальны цэнтр візуальнага мастацтва ў Ірландыі з майстэрнямі па кераміцы, дрэве, металу, ліццю, друку і аналагавай фатаграфіі. Рэзідэнцыі праходзяць разам з Leitrim County Council пры падтрымцы Arts Council.