Перайсці да асноўнага зместу

Лекцыя Аляксандра Чарнухі пра кам'юніці

3 верасня 2026, 18:00 CEST
Warszawa, Польшча
Анлайн
Бясплатна

Фармат: афлайн у Варшаве + анлайн. Пасля рэгістрацыі мы дашлём вам адрас або спасылку на сустрэчу.

Калі вы ў Варшаве, прыходзьце паслухаць лекцыю ўжывую. Zoom дапамагае нам заставацца на сувязі, але не заменіць жывой атмасферы.

Кантакт: verlena@press-club.pro

Што вы даведаецеся:

Чым кам’юніці адрозніваецца ад гледачоў?

Супольнасць «Міністэрства»: што агульнага ў аўдыторыі відэа пра Саладуху і пра Irdorath;

Распрацоўка фарматаў, брэндынг і tone of voice;

Як зразумець, што людзі захочуць паглядзець? Поспехі і правалы «Міністэрства»

Што штурхае гледачоў плаціць праекту?

Праца з данатамі: рэгулярнасць, інфанагоды, камунікацыя;

Якую частку бюджэту праекта сёння пакрываюць данаты;

Што далей: эксклюзіў для падпісчыкаў, выхад у афлайн ці…?

Аляксандр Чарнуха – беларускі журналіст і медыямэнэджар. Працаваў журналістам і рэдактарам творчых і спецыяльных праектаў у Onliner, цім лідом капірайтараў і сцэнарыстаў у маркетынгавай агенцыі Wargaming. Запусціў два паспяховыя Youtube-каналы (Міністэрства сепультуры, Сепультура Alive) з манетызацыяй праз кам’юніці, апублікаваў дзве мастацкія кнігі ("Свінні", "Гвалт"), якія сталі бестсэлерамі.

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScUcOUeo-G-UHnkYtsnYSbllQpTXYNmrKcEtLRWfvhI9Z--uw/viewform

Лекцыя Аляксандра Чарнухі пра кам'юніці — sekktor.online