LINA Open Call — праграма для новых галасоў у архітэктуры і прасторавых практыках
LINA шукае emerging creatives і практыкаў(-к), якія працуюць на скрыжаванні архітэктуры, прасторавых практык і кліматычнай адказнасці. Да 22 адабраных удзельнікаў(-ц) паедуць на LINA Forum у Барселоне і змогуць развіваць супрацы з арганізацыямі сеткі.
Для каго:
Для новых аўтараў(-ак), даследчыкаў(-чыц), дызайнераў(-ак), архітэктараў(-ак), куратараў(-ак), практыкаў(-к) і калектываў, якія працуюць з архітэктурай, прасторавымі практыкамі і прасторавай культурай.
Адукацыйных і ўзроставых абмежаванняў няма. Праграма шукае тых, хто яшчэ не стаў міжнародна вядомым у сваёй сферы і хоча развіваць прафесійную сетку.
Важна:
Падавацца могуць толькі рэзідэнты(-кі) і грамадзяне(-кі) 41 краіны Creative Europe і Швейцарыі. Калі падаецца каманда, галоўны(-ая) заяўнік(-ца) павінен(-на) адпавядаць гэтым умовам.
Пра праграму:
LINA — еўрапейская архітэктурная платформа і сетка з 35 інстытуцый: фестываляў, музеяў, універсітэтаў, даследчых сетак, выдавецтваў і фондаў.
Мэта платформы — падтрымліваць новыя галасы ў архітэктуры і прасторавых практыках, а таксама рухаць сферу ў бок рэгенератыўных падыходаў, адказнага дызайну і прынцыпаў de-growth.
Каго шукаюць:
LINA запрашае смелыя ідэі і практыкі, якія:
- Пераасэнсоўваюць архітэктуру і прасторавую культуру;
- Працуюць з экалагічным крызісам і яго сацыяльнымі, этычнымі і палітычнымі вымярэннямі;
- Ставяць пад пытанне статус-кво;
- Шукаюць новыя формы супрацы, даследавання, публічнага ўзаемадзеяння і працы з супольнасцямі;
- Падзяляюць каштоўнасці цікаўнасці, супрацоўніцтва, плюралізму, справядлівасці і адказнасці.
Што можна падаваць:
Прапанову — гэта можа быць як ужо завершаная праца, так і новая ідэя.
Яна не абавязкова павінна быць прызначаная для непасрэднай рэалізацыі, але мусіць быць прадуманай, даследча абгрунтаванай і звязанай з прасторавай культурай.
Прапановы могуць быць:
- Спекулятыўнымі;
- Даследчымі;
- Практычна арыентаванымі;
- Звязанымі з дызайнам, архітэктурай, публічнай прасторай, экалогіяй, супольнасцямі або іншымі прасторавымі практыкамі.
Што прапануецца:
Да 20–22 удзельнікаў(-ц) або каманд будуць адабраныя як Spotlight LINA Fellows 2026–2027.
Яны атрымаюць:
- Запрашэнне на LINA Forum у Барселоне 22–23 кастрычніка 2026 года;
- Пражыванне і кампенсацыю дарогі да 350 EUR для аднаго(-ой) прадстаўніка(-цы);
- Прафесійныя фота- і відэаматэрыялы;
- Прасоўванне праз камунікацыйныя каналы LINA;
- Магчымасць пазнаёміцца з арганізацыямі сеткі і абмеркаваць будучыя супрацы.
Пра супрацы з LINA Members:
Пасля форуму ўдзельнікі(-цы) могуць быць запрошаныя да супрацы з арганізацыямі сеткі ў межах LINA Architecture Programme.
Гэта могуць быць:
- Ментарства;
- Рэзідэнцыі;
- Даследаванні;
- Тэксты і публікацыі;
- Выставы;
- Публічныя праграмы;
- Фасілітацыя;
- Праграмаванне падзей;
- Іншыя малыя і сярэднія фарматы супрацы.
Супрацы афармляюцца праз кантракты з LINA Members і могуць уключаць ганарары і пакрыццё выдаткаў.
Важна: адбор у Spotlight LINA Fellows не гарантуе супрацу з канкрэтнай арганізацыяй.
Таксама важна:
Нават калі заяўнік(-ца) не будзе адабраны(-ая) у Spotlight LINA Fellows, заяўка ўсё адно можа быць заўважаная арганізацыямі сеткі. Любая заяўка можа стаць падставай для прамой прапановы супрацы ад LINA Member.
Усе пададзеныя прапановы будуць апублікаваныя на сайце LINA як вітрына практык і ідэй.
Таймлайн:
- 26 траўня 2026 — адкрыццё набору;
- 3 жніўня 2026, 23:59 CEST — дэдлайн;
- 15 верасня 2026 — вынікі;
- 22–23 кастрычніка 2026 — LINA Forum у Барселоне;
- 2026–2027 — LINA Architecture Programme;
- Красавік 2028 — LINA Festival у Любляне.