Перайсці да асноўнага зместу

Linda Peshkin Solo Exhibition Award 2027 — 20 000 USD на персанальную выставу ювелірнага мастацтва

15 лістапада 2026, 23:59 UTC−7
Анлайн
25 USD
20 000 USD

Linda Peshkin Solo Exhibition Award — грант амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі Art Jewelry Forum на персанальную выставу ювелірнага мастацтва. Узнагароду заснавала калекцыянерка Linda Peshkin, каб даць мастакам(-чкам) рэсурсы на выставу, якую інакш яны не змаглі б зрабіць. Гэта другі выпуск; адкрыты для аўтараў(-к) з любой краіны.

Для каго:

Прафесійныя мастакі(-чкі) ювелірнага мастацтва (art jewelry) любога ўзросту, любой краіны і на любым этапе кар'еры. Асабліва чакаюць заявак ад нядаўніх выпускнікоў(-ніц) і ад тых, хто рыхтуе першую персанальную выставу.

Не могуць падавацца:

  • Студэнты(-кі), якія зараз вучацца на праграме з атрыманнем ступені (акрамя аспірантаў(-ак) PhD);
  • Аспіранты(-кі) PhD — з выставамі, звязанымі з іх акадэмічнай працай або дысертацыяй;
  • Супрацоўнікі(-цы) і члены праўлення Art Jewelry Forum.

Што прапануецца:

  • Грант 20 000 USD (≈ 18 000 EUR) на падрыхтоўку і правядзенне персанальнай выставы;
  • Выплата цягам двух гадоў: звычайна 10 000 USD на пачатку праекта і 10 000 USD пасля яго завяршэння (графік можна падладзіць пад праект);
  • Грант можа пакрываць і ранейшыя выдаткі, непасрэдна звязаныя з праектам, напрыклад на матэрыялы або даследаванні.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Выстава пра ювелірныя вырабы ў шырокім сэнсе: тое, што носяць на целе або што неяк дапаўняе цела, з выкарыстаннем ювелірных формаў або гісторыі; матэрыялы — любыя;
  • Выстава мусіць адбыцца ў галерэі або іншай выставачнай пляцоўцы да снежня 2029 года;
  • У праекце павінен быць куратар(-ка). Можа быць галерыст(-ка) і тэкст аўтара(-кі), які выйдзе да адкрыцця выставы;
  • Каталог або буклет выставы з тэкстамі і выявамі — для анлайн-бібліятэкі Art Jewelry Forum;
  • Кожныя 6 месяцаў — кароткая справаздача (да старонкі) пра ход праекта і выдаткі;
  • Прэзентацыя праекта (10 хвілін) на ўручэнні ўзнагароды падчас Schmuck у Мюнхене ў сакавіку 2027 года;
  • Удзел у журы наступнага выпуску ўзнагароды як валанцёр(-ка).

Колькі каштуе ўдзел:

Збор — 25 USD; для членаў Art Jewelry Forum — бясплатна.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Біяграфія — да адной старонкі, у любым фармаце (апавяданне, рэзюмэ або CV);
  • Апісанне праекта на англійскай мове — да двух старонак: якой будзе выстава, як грант падтрымае вашу працу і кар'еру і што дасць галіне;
  • Ліст ад галерэі або пляцоўкі, што яна пакажа выставу ў выпадку перамогі;
  • Адзін рэкамендацыйны ліст пра вашу гатоўнасць зрабіць персанальную выставу;
  • Бюджэт — да адной старонкі: матэрыялы, кошты падрадчыкаў, дарога і іншыя выдаткі;
  • 10 выяваў, якія тлумачаць праект (раскадроўкі, крыніцы натхнення, ранейшыя работы і г. д.), з падрабязнымі подпісамі і аўтарамі фота;
  • Дата нараджэння, кантакты, краіна паходжання (для інфармацыі), сайт і сацсеткі, калі ёсць.

Выявы ў высокай якасці (ад 300 dpi, TIFF або JPG) у заяўку дасылаць не трэба, але яны мусяць быць гатовыя ў выпадку перамогі.

Як падавацца:

Праз CaFÉ(знешні сайт) — спачатку адкрыецца старонка Creative West, з яе трэба перайсці на CaFÉ і стварыць профіль. Няпоўныя заяўкі не разглядаюць. Праект, які ўжо падаваўся ў мінулым цыкле, можна падаць зноў, але ўсе дакументы, бюджэт і лісты мусяць быць новымі і датаванымі 2026 годам.

Адбор:

Журы з трох спецыялістаў(-ак) у галіне ювелірнага мастацтва: Bella Neyman (ЗША), Jorge Manilla (Мексіка, Бельгія, Нарвегія) і Geraldine Fenn (ПАР) — пераможніца ўзнагароды 2025 года.

Таймлайн:

  • Абвяшчэнне пераможцы — на Internationale Handwerksmesse у Мюнхене ў сакавіку 2027 года.

Кантакт: ajfartistaward@artjewelryforum.org.