Ljubljana Art Weekend шукае Artistic Director для фестывалю сучаснага мастацтва 2027 года
Ljubljana Art Weekend — штогадовы фестываль, які заснавала RAVNIKAR Projects. Ён аб'ядноўвае галерэі, музеі, інстытуцыі і незалежныя арт-прасторы Любляны ў праграму выставаў, сустрэч і размоваў пра сучаснае мастацтва і звязвае мясцовую сцэну з міжнароднай. Апошнія тры гады фестываль курыраваў часопіс ETC. Magazine. Цяпер арганізатары(-кі) шукаюць Artistic Director, які(-ая) падрыхтуе шосты фестываль у траўні 2027 года і будзе далучаны(-ая) да далейшага развіцця ініцыятывы.
Для каго:
Прафесіяналы(-кі) ў сферы сучаснага мастацтва з куратарскім досведам, гатовыя ўзначаліць фестываль і развіваць яго далей. Пазіцыя адкрытая для кандыдатаў(-ак), якія базуюцца ў Славеніі або за яе межамі.
Умовы:
- Фрыланс, праектная праца;
- Асноўны перыяд працы — са студзеня па травень;
- Арганізатары(-кі) плануюць трохгадовы мандат;
- Працаваць можна дыстанцыйна;
- Падчас падрыхтоўкі трэба будзе некалькі разоў прыехаць у Любляну;
- Абавязковая прысутнасць на месцы падчас Ljubljana Art Weekend у траўні 2027 года.
Для заяўкі патрэбныя:
- CV;
- Кароткая біяграфія;
- Матывацыйны ліст пра вашы куратарскія інтарэсы, адпаведны досвед і бачанне Ljubljana Art Weekend.
Як падавацца: даслаць дакументы на projects@ravnikar.org.
Арганізатар: RAVNIKAR Projects — некамерцыйная арт-арганізацыя з Любляны, заснавальніца Ljubljana Art Weekend.