Перайсці да асноўнага зместу

LOEWE FOUNDATION Craft Prize — 50 000 EUR для прафесійных рамеснікаў(-ніц)

15 кастрычніка 2026
Бясплатна
50 000 EUR

LOEWE FOUNDATION Craft Prize — міжнародная прэмія, заснаваная LOEWE FOUNDATION у 2016 годзе. Яна адзначае выбітныя працы ў сферы сучаснага рамяства і падтрымлівае аўтараў(-ак), якія спалучаюць майстэрства, мастацкую візію і інавацыйны падыход да традыцыі. У 2027 годзе пройдзе дзясятая эдыцыя прэміі.

Для каго: прафесійныя рамеснікі(-ніцы) ад 18 гадоў з любой краіны. Падавацца можна індывідуальна або як група. Бізнесы, кампаніі і камерцыйныя структуры ўдзельнічаць не могуць.

Арганізатары лічаць прафесійнымі рамеснікамі(-ніцамі) тых, хто прысвячае сябе craft-практыцы і актыўна ўдзельнічае ў выставах, кірмашах, адукацыйных праграмах або іншых прафесійных кантэкстах. Не абавязкова зарабляць гэтым на жыццё. Студэнты(-кі) таксама могуць падавацца, калі ім ужо ёсць 18 гадоў і яны могуць паказаць у біяграфіі, што займаюцца рамяством прафесійна.

Якія працы можна падаваць:
На конкурс можна падаць адну працу або адну серыю работ, якая ўспрымаецца як адзіны мастацкі твор.

Праца павінна:
• Належаць да сферы applied arts — напрыклад, кераміка, пераплёт, эмаль, ювелірнае мастацтва, лак, метал, мэбля, скура, тэкстыль, шкло, папера, дрэва і іншыя рамесныя практыкі;
• Быць арыгінальнай і one-of-a-kind;
• Быць зробленай уручную або часткова ўручную аўтарам(-кай);
• Быць створанай за апошнія 5 гадоў;
• Не мець папярэдніх узнагарод;
• Дэманстраваць artistic intent;
• Быць інавацыйнай — то-бок абнаўляць або пераасэнсоўваць традыцыю;
• Быць прыдатнай для транспартавання і інсталяцыі.

Традыцыйнае рамяство вітаецца, але праца павінна мець сучасную мастацкую візію і быць актуальнай сёння.

Што нельга:
• Падаць працу, якая ўжо была фіналісткай папярэдніх эдыцый LOEWE FOUNDATION Craft Prize;
• Падаць тую ж працу адначасова на іншую прэмію;
• Падаць працу, якую вы толькі прыдумалі, але не зрабілі самі;
• Падавацца ад імя кампаніі;
• Выкарыстоўваць небяспечныя і забароненыя матэрыялы.

Абмежаванні па памеры і вазе:

Ніводная асобная частка не можа перавышаць:
120 см у шырыню;
200 см у глыбіню;
220 см у вышыню;
1000 кг вагі.

Што прапануецца:

  • Пераможца атрымае 50 000 EUR.
  • Працы, адзначаныя Special Mention, атрымаюць па 5000 EUR.

Узнагароды падлягаюць утрыманню іспанскага падатку IRPF паводле заканадаўства Іспаніі.

Праца пераможцы і працы фіналістаў(-ак) будуць прадстаўленыя на выставе LOEWE FOUNDATION Craft Prize 2027 і ў суправаджальным каталогу. Выстава плануецца ў Еўропе вясной 2027 года.

FAQ

Rules of Entry