Перайсці да асноўнага зместу

Lucie Scholarship Program — стыпендыя да 3000 USD для фатографаў і фатографак

30 верасня 2026
25 USD
3 000 USD

Lucie Scholarship Program падтрымлівае аўтараў(-ак), якія развіваюць арыгінальныя і моцныя фотапраекты. Праграма адкрытая для розных кірункаў still photography: fine art, дакументальная фатаграфія, фотажурналістыка. Пераможцы возьмуць удзел у групавой выставе, якая потым будзе паказаная ў House of Lucie Galleries у розных гарада.

Для каго: прафесійныя фатографы(-кі) і фатографы(-кі) на раннім этапе кар’еры з усяго свету, якім ёсць 18 гадоў або больш.

  • Прафесійнымі лічацца фатографы(-кі), якія атрымліваюць асноўную частку свайго даходу ад фатаграфіі.
  • Да катэгорыі emerging належаць студэнты(-кі), фатографы(-кі) ў першыя 5 гадоў кар’еры або тыя, хто не атрымлівае асноўны даход ад фатаграфіі.

Катэгорыі і гранты:

  • Fine Art — Professional: 3000 USD / ≈ 2595 EUR;
  • Fine Art — Emerging: 1000 USD / ≈ 865 EUR;
  • Photojournalism / Documentary — Professional: 3000 USD / ≈ 2595 EUR;
  • Photojournalism / Documentary — Emerging: 1000 USD / ≈ 865 EUR + камера і аб’ектыў Sony.

Можна падаваць некалькі заявак. Адзін і той жа праект можна падаць у розныя катэгорыі, калі ён ім адпавядае.

Кошт падачы:

  • Professional category — 25 USD / ≈ 22 EUR за заяўку;
  • Emerging category — 15 USD / ≈ 13 EUR за заяўку.

Для падачы патрэбны:

  • Праектная прапанова — да 1500 знакаў;
  • Даты пачатку і завяршэння праекта;
  • Апісанне праекта;
  • План рэалізацыі і выкарыстання стыпендыі;
  • 5 мэтаў, якіх вы хочаце дасягнуць падчас працы над праектам;
  • Біяграфія і / або CV на 1 старонку;
  • 20 лічбавых выяваў.

Калі праект яшчэ не пачаты, можна даслаць 20 выяваў з папярэдняй цэласнай серыі і патлумачыць гэта ў заяўцы.

Тэхнічныя патрабаванні:

  • Толькі JPG;
  • 72 DPI;
  • Да 4 MB на файл;
  • Друкаваныя матэрыялы, кнігі і CD не прымаюцца.