Перайсці да асноўнага зместу

M+ Sigg Fellowship 2026/27 — 200 000 HKD на даследаванне кітайскага мастацтва

30 лістапада 2026, 23:59 UTC+8
Hong Kong, Ганконг, САР (Кітай)

Sigg Fellowship for Chinese Art Research — даследчая стыпендыя музея візуальнай культуры M+ у Ганконгу. Гэты выпуск прысвечаны сувязі традыцыйнага і сучаснага ў кітайскіх мастацкіх практыках з 1980-х гадоў: якую ролю кітайская традыцыя адыгрывае ў сусветнай мастацкай вытворчасці і арт-сістэме і як пераасэнсаваць суб'ектнасць мастака(-чкі). Магчымыя кірункі — роля мастацтва тушшу, пераацэнка мастацтвазнаўчай тэрміналогіі, узаемадзеянне мастацтва і рамяства, малавывучаныя кейсы. Праект павінен быць прысвечаны візуальным мастацтвам і грунтавацца на новым даследаванні або развіваць ранейшае, вынікі якога яшчэ не былі апублікаваныя. Перавагу аддаюць цалкам новым праектам.

Для каго:

  • Даследчыкі(-цы) і даследчыя групы з любой краіны, без узроставых абмежаванняў;
  • Трэба мець ступень магістра(-кі) або вышэйшую ў адпаведнай галіне — або ступень бакалаўра(-кі) і не менш за 3 гады адпаведнага прафесійнага ці акадэмічнага досведу;
  • Трэба добра валодаць кітайскай або англійскай — вусна і пісьмова.

Што прапануецца:

  • Грант 200 000 HKD ≈ 22 700 EUR — на ўсе выдаткі: дарогу, жыццё, страхоўку і даследаванне;
  • Праца пры M+ ад 3 да 6 месяцаў;
  • Доступ да калекцый M+ на месцы і анлайн, да бібліятэкі і архіваў;
  • Дыскусіі з куратарамі(-камі) і іншымі супрацоўнікамі(-цамі) музея.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Развіць праект у адказ на даследчую тэму;
  • Зрабіць некалькі ўнутраных прэзентацый у музеі;
  • Прачытаць публічную лекцыю ў Ганконгу;
  • Напісаць эсэ для M+ Magazine — не менш за 7 500 знакаў па-кітайску або 5 000 слоў па-англійску;
  • Даць M+ эксклюзіўнае прыярытэтнае права апублікаваць вынікі даследавання.

Для заяўкі патрэбныя (па-англійску або па-кітайску):

  • Даследчая прапанова — да 1 000 слоў;
  • Поўнае CV: адукацыя, прафесійны досвед, узнагароды, публікацыі;
  • Два рэкамендацыйныя лісты (акадэмічныя або прафесійныя) — рэкамендатары(-кі) дасылаюць іх у M+ самі.

Як падавацца:

Прапанову і CV трэба загрузіць праз Google-форму. Рэкамендацыйныя лісты і пытанні — на адрас M+, пазначаны на старонцы стыпендыі; тэма ліста: «[M+ Sigg Fellowship 2026/27 Application] SURNAME, First name».

Арганізатар: M+, Ганконг. Журы: Peggy Wang (Bowdoin College), Ying Kwok (M+) і Wu Mo (M+).