Перайсці да асноўнага зместу

Майстар-клас «Прастора Маналогу» ў Варшаве

15 ліпеня 2026, 20:30 CEST(адбылося)
Warszawa, Польшча
Данат

Творчая сустрэча з Андрэем Саўчанкам ад Тутэйшага тэатра

Рэжысёр Андрэй Саўчанка і "Тутэйшы тэатр" запрашаюць далучыцца да сустрэчы, прысвечанай мастацтву маналогу.

Для маналогу патрэбны тры складнікі: тэма (пра што), ідэя (як і дзеля чаго) і асоба (праз каго яны выразяцца і закрануць іншых). На майстар-класе ўдзельнікі зазірнуць у сусвет рэчаў, пашукаюць сярод іх падобных на сябе і паспрабуюць стварыць іх маналогі.

Тэмы практык на варштаце:

  • якія бываюць і як працуюць настройкі на маналог
  • як абудзіць сваю смеласць
  • як адчуць патрэбу і свабоду
  • як весці перспектыву
  • ці магчыма і як зачыняць гештальты

Таксама будуць разгледжаны пытанні выбару тэмы, назапашвання матэрыялу, кампазіцыі, сродкаў выражальнасці і пасылу.

Для ўдзелу неабходна запісацца праз электронную пошту або па тэлефоне. Вітаюцца данаты ад 50 злотых.