Перайсці да асноўнага зместу

Майстэрня трансфармацыі турэмнага досведу ў Варшаве

18 верасня 2026
20 верасня 2026, 13:00 — 16:30 CEST
Warszawa, Польшча
Бясплатна

Турма застаецца ў целе і памяці нават праз гады — і нават калі чалавек сам не быў у зняволенні. Праз навіны, праз блізкіх і праз супольны досвед шмат хто носіць у сабе «траўму сведкі». Жанчыны з турэмным досведам запрашаюць іншых жанчын перапрацаваць гэты досвед разам — ператварыць яго ў словы і візуальныя вобразы.

Для каго:
Людзі з досведам жаночай або небінарнай сацыялізацыі, якіх прама ці ўскосна закрануў досвед зняволення — на 1 хвіліну, 10 сутак або гады.

Прыйсці можна і ў тым выпадку, калі вы самі не былі ў турме, але гэты досвед закрануў вас праз навіны, блізкіх людзей або досвед сведчання.

Што будзе:

  • вербальная частка — пошук словаў, асацыяцый і спосабаў гаварыць пра досвед;
  • арт-частка — калажы, інсталяцыі і супольныя візуальныя канцэпцыі.

Не трэба ўмець маляваць. Не трэба расказваць сваю гісторыю ўслых. Гэта закрытая і даверная прастора, дзе можна проста быць.

Навошта гэта:

Створаныя падчас майстэрні вобразы з вашай згоды дапрацуюць і будуць выкарыстоўваць на сайце і ў сацсетках пра турэмную рэформу ў Беларусі. Так асабісты і супольны досвед можа стаць бачным і працаваць на змены.

Дзе: Варшава. Дакладнае месца паведамяць пасля запаўнення анкеты.

Мова: беларуская і руская.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Хто запрашае:
Праваабаронка Наста Лойка і мастачка Дар’я.

Майстэрня трансфармацыі турэмнага досведу ў Варшаве — sekktor.online