Перайсці да асноўнага зместу

make-a-thek — праграмы мабільнасці ў сферах цыркулярнай моды, традыцыйных рамёстваў і адкрытых тэхналогій

1 снежня 2026
Бельгія, Іспанія, Германія, Венгрыя, Фінляндыя, Славенія, Італія, Польшча, Ісландыя, Украіна
Бясплатна
1 000 EUR

make-a-thek — еўрапейская сетка, якая звязвае творчыя прасторы, публічныя бібліятэкі і мейкераў(-ак), каб яны дзяліліся навыкамі ў трох напрамках: цыркулярная мода, лічбавізацыя традыцыйных рамёстваў і адкрытыя тэхналогіі. Праграма мае два трэкі, у кожным — да 12 удзельнікаў(-ц) на год.

Для каго:

Мейкеры(-кі), рамеснікі(-цы), практыкі(-ні) і бібліятэкары(-кі), якія працуюць з цыркулярнай модай, традыцыйнымі рамёствамі або адкрытымі тэхналогіямі. Падавацца могуць толькі людзі, якія легальна жывуць:

  • У краіне — члене ЕС;
  • У краіне, асацыяванай з Horizon Europe (напрыклад, Украіна, Ісландыя);
  • У адной з міжнародных пілотных краін: Гана, ПАР, Інданезія, Філіпіны, Чылі.

Трэк A — Mobility Scheme (для дасведчаных творцаў):

  • Паездка ў адну з пілотных лакацый: Антверпен, Барселона, Берлін, Будапешт, Хельсінкі, Крань, Мілан, Opole, Рэйк'явік, Кіеў або Запарожжа;
  • Вы рыхтуеце і праводзіце на месцы варкшоп, лекцыю або практычны трэнінг — у бібліятэцы або ў партнёрскай прасторы, мейкерспейсе ці на фестывалі;
  • Стыпендыя 1000 EUR.

Трэк B — Knowledge Exchange Programme (для тых, хто вучыцца і практыкуе):

  • Двухдзённая групавая сустрэча на месцы: кагорта №1 — Барселона (канец лістапада – пачатак снежня 2026 года), кагорта №2 — Берлін (9–13 траўня 2027 года, падчас re:publica);
  • Новыя навыкі, нетворкінг і ўласная мясцовая падзея для абмену ведамі;
  • Стыпендыя 850 EUR.

Што прапануецца:

Фіксаваная стыпендыя — 1000 EUR (трэк A) або 850 EUR (трэк B). Яе плацяць непасрэдна ўдзельніку(-цы), звычайна загадзя, і з яе трэба самастойна пакрыць дарогу, пражыванне, матэрыялы і час. Асобнай кампенсацыі дарогі і пражывання няма.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Пісьмова пацвердзіць удзел цягам двух тыдняў пасля адбору;
  • Трэк A: падрыхтаваць, правесці і задакументаваць варкшоп; магчыма, даць інтэрв'ю;
  • Трэк B: удзельнічаць у сустрэчы і цягам месяца правесці мясцовую падзею для абмену ведамі мінімум для 6 чалавек;
  • Цягам месяца падаць справаздачу пра досвед;
  • Публікаваць распрацаваныя матэрыялы (гайды, інструменты) пад адкрытай ліцэнзіяй, напрыклад CC BY-SA 4.0;
  • Размяшчаць лагатыпы make-a-thek, ЕС і бібліятэкі-гаспадара ў камунікацыі.

Як праходзіць адбор:

Праверка адпаведнасці, выбар трэка і тэматычнага напрамку, заяўка, ацэнка камісіяй, паведамленне пра вынікі, пацвярджэнне ўдзелу, падбор лакацыі-гаспадара, паездка і справаздача.

Дэдлайн: Набор хвалямі. Першая хваля (да 15 верасня 2026 года) ужо завяршылася; цяпер падаюць заяўкі да 1 снежня 2026 года. Наступны набор (яшчэ 12 месцаў) — з 1 лютага да 31 сакавіка 2027 года.

Падрабязнасці — у гайдзе для ўдзельнікаў(-ц) (PDF).

Кантакт: info@makeathek.eu

Арганізатар: Каардынатар — Fab Lab Barcelona пры IAAC. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Horizon Europe (грант № 101177660).

make-a-thek — праграмы мабільнасці ў сферах цыркулярнай моды, традыцыйных рамёстваў і адкрытых тэхналогій — sekktor.online