Make it sustainable! — Erasmus+ трэнінг пра экалогію і ўстойлівае развіццё 10-дзённы адукацыйны трэнінг у Вене для экалагічных энтузіястаў
ФОРИн-офіс запрашае ўдзельнікаў(-ц) з Польшчы далучыцца да трэнінгу Erasmus+ Make it sustainable! у Вене. Праграма пройдзе 16–25 жніўня 2026 года і будзе прысвечаная экалогіі, устойліваму развіццю, асэнсаванаму спажыванню і «зялёным» кампетэнцыям.
Для каго: удзельнікі(-цы) ад 18 гадоў, якія:
- Цікавяцца экалогіяй, устойлівым развіццём і асэнсаваным спажываннем;
- Хочуць паглыбіць веды і кампетэнцыі ў «зялёнай» тэме;
- Валодаюць англійскай мовай не ніжэй за B1;
- Жывуць у Польшчы або гатовыя ехаць на трэнінг з Польшчы.
Перавагу пры адборы могуць атрымаць людзі, якія жывуць не ў буйных гарадах, а таксама ўдзельнікі(-цы), якія сутыкаюцца з эканамічнымі або сацыяльнымі цяжкасцямі.
Праграма будзе ўключаць:
- Варштаты;
- Ролевыя гульні;
- Дыскусіі;
- Практычныя заняткі;
- Абмен досведам паміж удзельнікамі(-цамі) з розных краін.
Прапануецца:
- Пражыванне ў хостэле ў цэнтры Вены, у пакоях па тры чалавекі.;
- Трохразовае харчаванне падчас трэнінгу;
- Кампенсацыя дарожных выдаткаў да 309 EUR.
Кампенсацыя дарогі выплачваецца пасля зацвярджэння фінальнай справаздачы па праекце. Гэта можа заняць да 180 дзён. Арганізатары рэкамендуюць карыстацца больш экалагічнымі відамі транспарту.
Важна:
Удзельнікі(-цы) павінны адказна наведваць заняткі і пасля вяртання далучыцца да распаўсюду вынікаў праекта. Гэта можа быць інфармацыйная кампанія, постары, вэбінар або варштат па тэме трэнінгу.
Удзельніцкі ўнёсак — 20 EUR, аплачваецца на месцы.
Арганізатары: Праект арганізуецца ў межах праграмы Erasmus+. Суарганізатар ад Польшчы — Fundacja Pracownie. ФОРИн-офіс — інфармацыйны і метадычны партнёр праграмы.