Mapping Festival 2027 — прыём праектаў аўдыявізуальнага і лічбавага мастацтва
Mapping Festival — міжнародны фестываль аўдыявізуальнага і лічбавага мастацтва ў Жэневе з перформансамі, інсталяцыямі, паказамі, лекцыямі і варкшопамі ў розных месцах горада. Тэма выпуску 2027 года — цела не як мяжа, а як пункт адліку, і мяжа паміж жывым і машынай, арганічным і кодам. Арганізатары(-кі) шукаюць праекты пра тое, што нас пашырае, узмацняе і змяняе: гібрыдныя целы, лічбавую прысутнасць, агульную памяць, зменлівыя ідэнтычнасці — пра тое, кім мы становімся.
Для каго:
Мастакі(-чкі), калектывы і студыі, якія працуюць з аўдыявізуальным і лічбавым мастацтвам.
Якія праекты прымаюць:
- Аўдыявізуальныя перформансы;
- Інсталяцыі;
- Архітэктурны мэпінг (праекцыі на будынкі);
- Трансдысцыплінарныя фарматы;
- Варкшопы;
- Лекцыі і размовы.
Падыходзяць любыя творчыя формы, калі яны глядзяць у будучыню з цікаўнасцю, смеласцю і крытычным позіркам.
Арганізатар: Mapping Festival (Жэнева). Фестываль арганізуе PPING — некамерцыйная культурная асацыяцыя з Жэневы.