Перайсці да асноўнага зместу

Martin Parr Foundation Awards 2026 — конкурс вулічнай фатаграфіі на тэму Street Fashion

13 верасня 2026, 23:59 BST
Bristol, Вялікабрытанія
Анлайн
12 EUR

Martin Parr Foundation — дабрачынная арганізацыя, заснаваная вядомым брытанскім дакументальным фатографам Martin Parr. У будынку фонду ў Брыстале працуюць бясплатная галерэя, студыя, бібліятэка больш чым на 6 000 фотакніг, фотаархіў і кнігарня. Унёскі сяброў(-вак) фонду ідуць на падтрымку маладых фатографаў(-ак) і на захаванне спадчыны брытанскай і ірландскай фатаграфіі.

Для каго: фатографы(-кі) з любых краін.

Тэма і патрабаванні да здымкаў:

  • Тэма 2026 года — Street Fashion, трактаваць яе можна як заўгодна;
  • Здымкі мусяць быць зробленыя на вуліцы або ў публічнай прасторы;
  • Кадры з камерцыйных фэшн-праектаў не прымаюцца;
  • Працы мусяць быць зробленыя гэтым летам;
  • Да трох здымкаў у адной заяўцы.

Колькі каштуе падача:

Унёсак — 10 GBP ≈ 11,60 EUR за да трох здымкаў. Ва ўнёсак уваходзіць гадавое лічбавае сяброўства ў Martin Parr Foundation. Поўныя сябры(-кі) фонду падаюцца бясплатна па кодзе.

Што прапануецца:

  • Галоўны прыз — арыгінальны адбітак 20×24 з серыі Марціна Пара The Last Resort з пячаткай архіва (estate-stamped);
  • Уключэнне здымка ў архіў Martin Parr Foundation;
  • Паказ у вітрыне галерэі фонду;
  • Публікацыі на сайце і ў сацсетках фонду;
  • Астатнія адзначаныя аўтары(-кі) атрымліваюць мерч і наборы фотакніг.

Хто адбірае:

Niall McDiarmid разам з камандай Martin Parr Foundation.

Martin Parr Foundation Awards 2026 — конкурс фатаграфіі — sekktor.online