Martin Roth-Initiative — часовая рэлакацыя ў Германію для творцаў у небяспецы
Martin Roth-Initiative адкрыла прыём заявак на фінансаванне часовай рэлакацыі ў Германію для мастакоў(-чак) і культурных дзеячаў(-ак), якія сутыкаюцца з пагрозамі або пераследам і не маюць бяспечнага месца для працы і жыцця.
Для каго: мастакі(-чкі) і культурныя дзеячы(-кі) з розных краін, якія:
- Актыўна працуюць на карысць адкрытага грамадства, міру, свабоды і дэмакратыі;
- Сутыкаюцца з пагрозамі або пераследам праз сваю дзейнасць або з іншых прычын;
- Не маюць бяспечнага месца для знаходжання;
- Маюць дастатковыя моўныя навыкі для супрацы з прымаючай арганізацыяй;
- Могуць пацвердзіць досвед мастацкай або культурнай працы і яе грамадскую значнасць.
Праграма была створаная ifa – Institut für Auslandsbeziehungen і Goethe-Institut у адказ на глабальнае скарачэнне грамадскіх свабод.
Хто можа быць прымаючай арганізацыяй:
Культурніцкія інстытуцыі, калектывы або грамадска значныя арганізацыі, якія могуць часова падтрымаць удзельніка(-цу), яго/яе мастацкую або культурную працу і забяспечыць неабходнае суправаджэнне.
Гэта могуць быць, напрыклад:
- Музеі;
- Тэатры;
- Фестывалі;
- Культурныя арганізацыі і калектывы;
- Грамадскія арганізацыі.
Што можа ўключаць падтрымка:
- Штомесячную стыпендыю;
- Індывідуальную падтрымку: моўныя курсы, навучанне, нетворкінг і іншыя патрэбы;
- Фінансавую падтрымку для дадатковага персаналу ў прымаючай арганізацыі;
- Праектныя кансультацыі ад Martin Roth-Initiative;
- Нетворкінг і абмен досведам з іншымі прымаючымі арганізацыямі і стыпендыятамі(-камі).
Як падавацца:
Заяўка падаецца ў партнёрстве паміж творцам і прымаючай арганізацыяй.
Працэс складаецца з трох крокаў:
- Абодва партнёры — прымаючая арганізацыя і творца— звязваюцца з Martin Roth-Initiative;
- Абодва бакі запаўняюць свае заяўкі, а прымаючая арганізацыя рыхтуе бюджэт;
- Заяўка падаецца праз анлайн-партал. Доступ да партала даецца пасля кантакту з MRI праз email.
Для падачы патрэбны:
- Заяўка ад прымаючай арганізацыі;
- Заяўка ад мастака(-чкі) або культурнага дзеяча(-кі);
- Фінансавы план;
- Бізнес-дакументы прымаючай арганізацыі.
Падача:
Праз анлайн-партал Martin Roth-Initiative пасля папярэдняга кантакту з камандай праграмы.