Перайсці да асноўнага зместу

Мастацкая рэзідэнцыя ў Ісландыі для працы з лічбавымі медыя

3 верасня 2026
Reykjavik, Ісландыя
Бясплатна

Нацыянальная галерэя Ісландыі запрашае аўтараў на праграму з поўным фінансаваннем

Нацыянальная галерэя Ісландыі адкрыла прыём заявак на мастацкую рэзідэнцыю на 2027 год у межах праекта CUSP: Creative Understanding, Saving and Preserving Time-Based Media Art.

Праграма разлічана на міжнародных мастакоў і мастачак, якія працуюць з лічбавымі тэхналогіямі, штучным інтэлектам, праграмным забеспячэннем, гукам, відэа, гібрыднымі практыкамі і іншымі медыя, заснаванымі на часе.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам:

  • пражыванне і працоўную прастору;
  • стыпендыю на праезд і харчаванне;
  • ганарар мастака.

Падаваць заяўкі могуць аўтары, якія пражываюць у краінах-удзельніцах праграмы Creative Europe. Падрабязныя ўмовы і спасылка на форму даступныя на афіцыйным сайце праекта.