Перайсці да асноўнага зместу

Мастацкая рэзідэнцыя ў Партугаліі

Lagos, Партугалія
Бясплатна

Адкрыты прыём заявак для творцаў, якія даследуюць сувязь мастацтва, экалогіі і сацыяльных змен

Арганізатары запрашаюць мастакоў і мастачак правесці 30 дзён у горадзе Лагуш (Партугалія), каб ствараць, эксперыментаваць і аднаўляць сувязь з зямлёй, супольнасцю і ўяўленнем.

Праграма прапануе навучальнае асяроддзе, звязанае з прыродай, індывідуальныя мастацкія даследаванні і калектыўныя сесіі, рэгенератыўныя практыкі і пермакультуру, а таксама міжсцыплінарны абмен з калегамі з розных краін. Ментарам праекта выступіць Рэза Мірабі.

Удзельнікам забяспечваюць пражыванне, харчаванне, падтрымку на праезд (ад 400 да 800 еўра ў залежнасці ад краіны пражывання), а таксама праграму актыўнасцей і ментарства. Праект рэалізуецца пры падтрымцы праграмы Culture Moves Europe.

Рэзідэнцыя пройдзе з 30 верасня па 30 кастрычніка.