Перайсці да асноўнага зместу

Matsu Biennial 2027 — да 800 000 TWD на мастацкія праекты на астравах Мацзу ў Тайвані

30 кастрычніка 2026, 17:00 UTC+8
20 жніўня — 7 лістапада 2027
Dongyin Town, Тайвань
Бясплатна
20 000 EUR

Matsu Biennial — біенале сучаснага мастацтва на астравах Мацзу (павет Ляньцзян, Тайвань). Архіпелаг ляжыць у Тайваньскай пратоцы, усяго за некалькі марскіх міль ад узбярэжжа Кітая, і дзесяцігоддзямі быў лініяй фронту халоднай вайны. Біенале выкарыстоўвае мастацтва, каб звязаць мясцовыя веды, гістарычную памяць і сучасныя праблемы. Чацвёртае біенале пройдзе з 20 жніўня па 7 лістапада 2027 года.

Для каго: мастакі(-чкі), творчыя практыкі(-ні) і мастацкія каманды з любой краіны, незалежна ад грамадзянства, ад 18 гадоў. Ад аднаго чалавека або каманды можна падаць не больш за дзве заяўкі.

Адзінай тэмы няма — праект можна будаваць вакол трох узаемазвязаных напрамкаў:

  • Востраў (The Island): мова і культура Eastern Min, народныя вераванні і абрады, традыцыйныя каменныя дамы, кулінарная памяць, пакаленне, якое вяртаецца на астравы;
  • Фарпост (The Outpost): вайсковыя ўмацаванні і іх пераасэнсаванне, геапалітыка, ваенныя лісты і выявы, правілы светламаскіроўкі, калектыўная памяць;
  • Акіян (The Ocean): экалагічны клопат і ўстойлівасць, «сінія слёзы» (свячэнне мора, blue tears), марское смецце, супраца мастацтва і навукі.

Праекты павінны сапраўды адгукацца на кантэкст Мацзу.

Фарматы праектаў:

  • Site-specific інсталяцыя ў памяшканні або пад адкрытым небам, створаная на месцы;
  • Партысіпатыўны праект — міждысцыплінарныя дзеянні, імерсіўныя фарматы або праца з супольнасцю. Ён павінен мець адчувальны вынік.

Праца мусіць бяспечна і стабільна выстаўляцца ўвесь перыяд біенале з улікам мясцовага клімату.

Магчымыя пляцоўкі:

  • Nangan: Stronghold 26, Shanlong Bay, White Horse King Park, Matsu Arts Center;
  • Beigan: Wusha Village, Banshan Mansion;
  • Dongju: Fuzheng Village, Dapu Village;
  • Xiju: Zhongzheng Gate, Kunqiu Beach;
  • Уласная прапанова — з кароткім абгрунтаваннем; канчатковае месца зацвярджаюць арганізатары.

Што прапануецца:

  • Фінансаванне на праект — 800 000 TWD ≈ 22 000 EUR (паводле арганізатараў, каля 25 000 USD), уключна з падаткамі. Канчатковую суму вызначаюць арганізатары і журы паводле маштабу праекта;
  • Суправаджэнне арганізатараў, куратарскага дарадчага камітэта і мясцовых партнёраў пры распрацоўцы праекта;
  • Магчымасць абмену і супрацы з культурнымі дзеячамі(-чкамі) і супольнасцямі Мацзу;
  • Пры патрэбе арганізатары могуць дапамагчы з інфармацыяй пра транспарт, пражыванне і мясцовыя рэсурсы — канкрэтны аб'ём падтрымкі вызначае дагавор.

Важна: гэта адзіны бюджэт на ўвесь праект. З яго трэба пакрыць ганарар, матэрыялы і вытворчасць, персанал, абсталяванне, транспарт, страхоўку, мантаж і дэмантаж, аднаўленне пляцоўкі, дарогу і пражыванне, падаткі.

Колькасць месцаў: 4–5 праектаў (дакладная колькасць залежыць ад маштабу і бюджэту абраных праектаў).

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Удзел у рабочых сустрэчах і ўзгадненне праекта, працы з мясцовай супольнасцю і графіка з арганізатарамі і куратарскім камітэтам;
  • Рэалізацыя праекта паводле зацверджанай заяўкі, бюджэту і графіка да 10 жніўня 2027 года;
  • Апісанні, выявы, аўдыявізуальныя і тэхнічныя матэрыялы, інструкцыі па доглядзе, дакументацыя і фінансавая справаздача;
  • Самастойна забяспечыць персанал, абсталяванне, візу і страхоўку. Калі патрэбны дазвол на працу — аформіць яго разам з арганізатарамі;
  • Атрымаць усе дазволы, калі праект выкарыстоўвае выявы людзей, інтэрв'ю, чужыя творы або персанальныя даныя;
  • Падчас тайфуну або іншых форс-мажораў — прыпыніць працу паводле ўказанняў арганізатараў і абараніць твор;
  • Пасля выставы — дэмантаж, вываз, перадача або перапрацоўка твора і аднаўленне пляцоўкі да канца лістапада 2027 года;
  • Даць арганізатарам бясплатную і бестэрміновую ліцэнзію на некамерцыйнае выкарыстанне твора і матэрыялаў (дакументацыя, публікацыі, прамоцыя, адукацыя). Аўтарскія правы застаюцца за вамі, камерцыйнае выкарыстанне магчымае толькі паводле асобнага дагавора.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Запоўненая анлайн-форма;
  • Апісанне праекта — PDF, да 8 старонак і 10 MB, назва файла «Імя_Назва праекта»;
  • CV / партфоліа — PDF, да 5 старонак і 10 MB, назва файла «Імя_CV»: біяграфія або прафіль каманды (для новай каманды — CV удзельнікаў(-ц)) і мінімум тры папярэднія працы з кароткім апісаннем кожнай;
  • Падпісанае пагадненне пра ліцэнзію (Copyright License Agreement, дадатак 2 да правілаў) — скан або выразнае фота, PDF да 1 MB.

Апісанне праекта павінна ўключаць:

  • Назву, мастацкую матывацыю і канцэпцыю;
  • Візуальныя матэрыялы — эскізы, макеты, 3D-візуалізацыі, раскадроўкі, выявы з даследавання;
  • Памеры, матэрыялы, тэхнікі і план рэалізацыі;
  • Для партысіпатыўных праектаў — колькасць сесій, чаканы ахоп удзельнікаў(-ц) і спосаб дакументавання;
  • Патрабаванні да догляду за творам;
  • Графік праекта;
  • Падрабязны бюджэт з усімі выдаткамі, пералічанымі вышэй.

Мова: кітайская або англійская.

Заяўкі разглядае журы з 5–7 чалавек: культурныя дзеячы(-чкі) з Мацзу, прафесіяналы(-кі) з Тайваня і міжнародныя куратары(-кі).

Дэдлайн: 30 кастрычніка 2026 года, 17:00 (GMT+8) / 10:00 CET.

Таймлайн:

  • Вынікі — да канца лістапада 2026 года на сайце біенале;
  • Завяршэнне праектаў — да 10 жніўня 2027 года;
  • Выстава (папярэдне) — 20 жніўня – 7 лістапада 2027 года;
  • Дэмантаж — да канца лістапада 2027 года.

Поўныя правілы, фота пляцовак і форма пагаднення — у папцы з дакументамі (англійская, кітайская, японская і карэйская версіі).

Кантакт: proposal.matsubiennial@gmail.com — пытанні прымаюць толькі па email, не па тэлефоне і не ў сацсетках.

Арганізатар:

Matsu Biennial Promotion Committee — Lienchiang County Government і General Association of Chinese Culture.

Matsu Biennial 2027 — да 800 000 TWD на мастацкія праекты на астравах Мацзу ў Тайвані — sekktor.online