Перайсці да асноўнага зместу

Медиазона. Беларусь

9 жніўня — кніжны маркет, прысвечаны памяці Евы Вежнавец Некалькі месяцаў таму Святлана Курс, вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец, напісала: «Дарагія, весяліцеся, гуляйце і куралесьце. Няхай на старасьць у вас будзе запас добрых перажываньняў і сьвятло вашага аптымізму». Мы хочам, каб гэты дзень стаў працягам яе словаў. Таму зноў збіраемся разам, каб падтрымаць беларускую культуру. Частку выручкі ад кніжнага маркета выдавецтвы накіруюць сям’і Святланы Курс, а таксама на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі. Падчас маркета можна будзе зрабіць ахвяраванне на падтрымку сям’і і прэміі. Ідэю заснавання прэміі Евы Вежнавец падтрымалі блізкія пісьменніцы і Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Удзельнікі: Полацкія лабірынты / Мяне Няма / Kamunikat / Magenta / Bukinist:ka Press / RozUM Media / Kirma.sh / АЧК-Беларусь. Таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтваў Пфляўмбаўм і Gutenberg Publisher. 9 жніўня 15:30-20:00 — кніжны маркет 19:00 — ШокінгКульт live! Максім Жбанкоў @max.zhbankou з аўтарскай чыткай новай кніжкі пад акустычны псіхадэл Karma Crew, Al. 3 Maja 15, 00-381, Warszawa