Mieroszewski Centre — навуковая стыпендыя для даследчыкаў(-ц) да 40 гадоў
Mieroszewski Centre (Centrum Mieroszewskiego) прымае заяўкі на навуковую стыпендыю 2027 — чатырохмесячны даследчы побыт у Польшчы.
Для каго:
- Маладыя даследчыкі(-цы) і аспіранты(-кі), якім у год падачы 40 гадоў або менш;
- Грамадзяне(-кі) краін ЕС, Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі або Азербайджана.
Прыярытэтныя тэмы:
- Узаемадзеянне Расійскай імперыі са спадчынай Рэчы Паспалітай (1772–1917);
- Грамадзянская супольнасць, пратэсты і палітычны супраціў у Беларусі і Расіі, у тым ліку сувязі з дыяспарай;
- Гістарыяграфічныя і палітычныя спрэчкі пра інтэрпрэтацыю мінулага ў Польшчы (XVIII–XXI стагоддзі);
- Еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя Украіны, Малдовы, Грузіі і Арменіі;
- Супрацьдзеянне расійскай прапагандзе ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе;
- Унёсак Польшчы ў міжнароднае права.
Што прапануецца:
- Стыпендыя 8000 PLN/месяц (паводле арганізатараў, каля 1800 EUR) — разам 32 000 PLN за чатыры месяцы;
- Даследчы побыт у Польшчы 1 сакавіка – 30 чэрвеня 2027 года;
- Доступ да архіваў, бібліятэк і навуковых рэсурсаў;
- Інтэграцыйныя варкшопы на ўступнай сустрэчы ў Варшаве.
Што чакаецца ад стыпендыятаў(-ак): прэзентаваць вынікі даследавання.
Таймлайн:
- Разгляд заявак — 29 кастрычніка – 30 лістапада 2026 года;
- Вынікі — 1 снежня 2026 года;
- Стыпендыя — 1 сакавіка – 30 чэрвеня 2027 года.