Monitoring and Evaluation Manager у EIT Culture & Creativity — да 65 000 EUR у год, ацэнка ўплыву праграм
Monitoring and Evaluation Manager — пасада на поўны дзень у EIT Culture & Creativity, партнёрстве Еўрапейскага інстытута інавацый і тэхналогій (EIT) для культурных і творчых індустрый. Чалавек на гэтай пасадзе будзе выбудоўваць і весці сістэму, якая вымярае вынікі і ўплыў праграм арганізацыі ў адукацыі, інавацыях, стварэнні бізнесу і трансфармацыі. Сабраныя даныя ідуць у кіраўнічыя рашэнні і справаздачы перад EIT.
Месца працы — Іспанія, Нідэрланды, Бельгія, Аўстрыя або Італія, дыстанцыйна або гібрыдна.
Для каго:
- Ступень у сацыяльных навуках, публічнай палітыцы, ацэнцы, эканоміцы або сумежнай галіне;
- Значны досвед маніторынгу, ацэнкі або вымярэння ўплыву, найлепш у праграмах ЕС — Horizon Europe, EIT KIC, ESIF або Interreg;
- Рабочае веданне EIT Common KPI methodology і Impact Framework — або здольнасць хутка асвоіць падобную сістэму вынікаў ЕС;
- Моцныя навыкі колькаснага і якаснага аналізу, упэўненая праца з Excel;
- Свабодная пісьмовая і вусная англійская;
- Уменне каардынаваць размеркаваную сетку партнёраў(-ак) у розных краінах.
Плюсам будуць:
- Досвед працы ў EIT Knowledge and Innovation Community або падобнай агульнаеўрапейскай інавацыйнай сетцы;
- Знаёмства з культурнымі і творчымі сектарамі і індустрыямі;
- Досвед працы з дашбордамі, напрыклад у Power BI;
- Іншыя мовы ЕС.
Фармат:
- Пасада на поўны дзень;
- Месца працы — Іспанія, Нідэрланды, Бельгія, Аўстрыя або Італія, дыстанцыйна або гібрыдна;
- Часам трэба бываць у офісе і ездзіць у міжнародныя камандзіроўкі;
- Падпарадкаванне — Director of Cascade Funding;
- Пачатак — як мага хутчэй, па ўзаемнай згодзе.
Што прапануецца:
- Заробак 60 000–65 000 EUR брута ў год — у залежнасці ад досведу і кваліфікацыі;
- Штогадовы бонус да 10% гадавога заробку брута;
- Удзел у будаванні арганізацыі, якая хоча ўплываць на будучыню Еўропы;
- Простыя працэсы, прамая камунікацыя, плоская структура і самастойнасць у працы;
- Прыязная каманда, сучасныя офісы ў зручных месцах і магчымасць працаваць дыстанцыйна;
- Праца з вядучымі еўрапейскімі ўніверсітэтамі, інаватарамі(-камі) і прадпрымальнікамі(-цамі);
- Доступ да адной з найбуйнейшых інавацыйных экасістэм Еўропы;
- Магчымасці прафесійнага развіцця ў кіраванні праектамі, якія фінансуе ЕС;
- Міжнароднае і мультыкультурнае асяроддзе.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Падтрымліваць і развіваць сістэму маніторынгу і ацэнкі паводле EIT Common KPI methodology і абавязкаў справаздачнасці перад EIT;
- Збіраць, правяраць і зводзіць даныя пра KPI і вынікі ад атрымальнікаў(-ц) фінансавання FSTP (Financial Support to Third Parties — каскаднага фінансавання);
- Распрацоўваць зручныя інструменты збору даных — апытанні, шаблоны справаздач, дашборды — для хабаў і грантаатрымальнікаў(-ц);
- Сачыць, каб збор і захоўванне даных адпавядалі GDPR і палітыцы абароны даных арганізацыі;
- Разам з Programme Managers падтрымліваць панэлі ацэнкі праектаў — метадалогію ацэнак і кантроль якасці;
- Каардынаваць панэлі маніторынгу і рашэнняў, на якіх вырашаюць, ці працягваць фінансаванне праектаў (go/no-go);
- Аналізаваць тэндэнцыі ў партфелі праектаў і папярэджваць пра рызыкі для KPI;
- Даваць кіраўніцтву правераныя даныя для штогадовага бізнес-плана і справаздач па KPI;
- Пісаць раздзелы пра маніторынг і ацэнку ў справаздачах для Executive Board, Supervisory Board і штаб-кватэры EIT.
Для заяўкі патрэбныя:
- Падрабязнае CV з адпаведным досведам;
- Матывацыйны ліст — як вы адпавядаеце крытэрыям і як бачыце сваю ролю, не больш за дзве старонкі A4.
Абодва дакументы — па-англійску, двума асобнымі файламі. Няпоўныя заяўкі не разглядаюць.
Адбор:
Заяўкі ацэньвае камісія экспертаў(-ак), яе праца канфідэнцыйная. Кандыдатаў(-ак) з кароткага спіса запросяць на інтэрв'ю. Могуць папрасіць дакументы, якія пацвярджаюць кваліфікацыю і досвед, а таксама запрасіць на інтэрв'ю на іншыя вакансіі арганізацыі.
Пытанні пра падачу — hiring@eit-culture-creativity.eu.
Арганізатар:
EIT Culture & Creativity — партнёрства, якое ў 2023 годзе запусціў European Institute of Innovation and Technology (EIT), орган ЕС. Яно падтрымлівае культурныя і творчыя сектары праз фінансаванне, веды і кансультацыі. Штаб-кватэра — у Кёльне, рэгіянальныя хабы — у Амстэрдаме, Барселоне, Балонні, Хельсінкі, Кошыцах і Вене.