Перайсці да асноўнага зместу

Monologue of one female a(c)rtivist — паказ відэаманалогаў беларускіх актывістак і дыскусія

13 лістапада 2026
14 лістапада 2026, 18:00 — 20:30 CET
Warszawa, Польшча
Бясплатна

ART PROJECT REVOLUTION — ініцыятыва палітычна ангажаванага мастацтва, створаная жанчынамі з Беларусі і Украіны. Новы сезон серыі Monologue of one female a(c)rtivist працягвае праект Monologue of one female artist, над якім каманда працуе ўжо трэці год. Гераіні новага сезона — беларускія актывісткі ў эміграцыі, якія працягваюць падтрымліваць уразлівыя групы і прыцягваць увагу да лёсу палітвязняў і палітвязынак, рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Падзея адкрытая для ўсіх, удзел бясплатны, але трэба загадзя зарэгістравацца. Арганізатары(-кі) таксама запрашаюць прадстаўнікоў(-ніц) беларускіх і польскіх НДА, якія працуюць з эмігранцкімі супольнасцямі, свабодай слова, правамі чалавека і Усходняй Еўропай.

Пра праект:

У сезоне тры выпускі — з Руфінай Базлавай, Аланай Габрэмарыям і Настай Базар. Гераіні адкрыта расказваюць пра асабісты і прафесійны досвед — страхі, перажыванні і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца.

Што будзе:

  • Паказ відэаманалогаў гераінь праекта;
  • Спецыяльнае відэа з інфаграфікай пра становішча жанчын-палітвязынак у Беларусі, падрыхтаванае разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна»;
  • Дыскусія з Марынай Касталянчанкай («Вясна») і Настай Лойкай (Human Constanta). Мадэруе Kaja Puto, галоўная рэдактарка Krytyka Polityczna.

Калі:

14 лістапада 2026 года, субота.

  • 18:00–20:30 — свабодны прагляд відэа і інфаграфікі;
  • 18:30–20:00 — адкрытая дыскусія «Жанчыны, актывізм і права быць бачнымі» з пытаннямі ад публікі.

Мова: польская, з перакладам на беларускую і рускую.

Дзе: Jasna 10: Społeczna Instytucja Kultury Krytyki Politycznej, ul. Jasna 10, 00-013 Варшава.

Арганізатары: ART PROJECT REVOLUTION у партнёрстве з Krytyka Polityczna.