Перайсці да асноўнага зместу

MoriCAF — даследчая рэзідэнцыя ў Токіа для куратараў і куратарак сучаснага мастацтва

31 кастрычніка 2026, 18:00 UTC+9
1 красавіка 2027 — 31 сакавіка 2028
Tokyo, Японія
Бясплатна

Mori Contemporary Art Foundation (MoriCAF) дае куратарам і куратаркам з-за мяжы магчымасць даследаваць японскае сучаснае мастацтва: сустракацца з мастакамі(-чкамі), даследчыкамі(-цамі), музеямі, галерэямі, фестывалямі і незалежнымі прасторамі. Мэта праграмы — міжнародны распаўсюд японскага сучаснага мастацтва. Штогод адбіраюць 3–4 рэзідэнтаў(-ак).

Для каго:

  • Куратары(-кі), якія жывуць па-за Японіяй;
  • Ад пяці гадоў куратарскага досведу ў сучасным мастацтве;
  • Свабодна валодаюць англійскай або японскай мовай;
  • Могуць самастойна жыць і працаваць у іншай краіне.

Фармат:

Ад 1 да 3 месяцаў (максімум 90 дзён) паміж красавіком 2027 і сакавіком 2028 года. Карацей за месяц — нельга. У заяўцы можна пазначыць да двух пажаданых перыядаў, дакладныя даты ўзгадняюць пасля адбору.

Што прапануецца:

  • Пражыванне ў сэрвісных апартаментах MORI LIVING у Токіа: асобны пакой з кухняй, сняданак, Wi-Fi;
  • Авіяквіток эканом-класа туды і назад да аэрапорта Нарыта або Ханэда;
  • Даследчыя выдаткі — да 200 000 JPY з падаткамі: транспарт і пражыванне ў паездках па Японіі і іншыя выдаткі на праект.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Да канца рэзідэнцыі прэзентаваць вынікі даследавання — фармат узгадняюць з фондам;
  • Здаць пісьмовую выніковую справаздачу і справаздачу па выдатках;
  • Увесь час жыць у прадастаўленым жытле;
  • Удзельнічаць у публічных частках праграмы;
  • Не займацца камерцыйнай дзейнасцю падчас рэзідэнцыі;
  • Самастойна аформіць медыцынскую і падарожную страхоўку на ўвесь тэрмін.

Для заяўкі патрэбныя:

Тры PDF-файлы па-англійску:

  • Форма заяўкі з тэмай і планам даследавання (да 500 слоў) і спасылкамі на мінулыя праекты — Yourname_form.pdf;
  • CV — Yourname_cv.pdf;
  • Рэкамендацыйны ліст з подпісам, фармат A4 — Yourname_letter.pdf.

Імя ў назвах файлаў — лацінкай, спачатку прозвішча, без прабелаў.

Адбор:

У лістападзе 2026 года заяўкі разгледзіць міжнароднае журы (старшыня — Kataoka Mami), у снежні паведамяць вынікі. Некаторых кандыдатаў(-так) могуць запрасіць на анлайн-інтэрв'ю.

Дэдлайн: 31 кастрычніка 2026 года, 18:00 JST (10:00 CET).

Як падавацца: даслаць усе тры файлы адным лістом на residence@moricaf.jp з тэмай «Curator Residency Program 2027 Application / Yourname».

Перад падачай: форма заяўкі, умовы і інструкцыя па падачы.

Кантакт: residence@moricaf.jp

Арганізатар: Mori Contemporary Art Foundation (MoriCAF), Токіа.

MoriCAF — даследчая рэзідэнцыя ў Токіа для куратараў і куратарак сучаснага мастацтва — sekktor.online