Перайсці да асноўнага зместу

MURMURS 2027 — музычны шоўкейс у Вільнюсе перад міжнароднымі прамоўтарамі і агентамі

6 кастрычніка 2026
25 — 26 лютага 2027
Vilnius, Літва
Бясплатна

MURMURS — шоўкейс-фестываль у Вільнюсе, які працягвае справу фестывалю What's Next in Music?. Выданне 2027 года пройдзе 25–26 лютага 2027 года на пляцоўцы Kablys (Kauno g. 5, Naujamiestis) — былы Палац культуры чыгуначнікаў. Паралельна з канцэртамі ідзе канферэнцыя пра незалежны музычны сектар: панэлі, кіноуты і нетворкінг. У 2026 годзе ў шоўкейсе ўдзельнічалі 20 артыстаў(-ак), а ў канферэнцыі — каля 44 спікераў(-ак) з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Фінляндыі, ЗША і Мексікі.

Для каго: музыкі і гурты, гатовыя выходзіць са сваёй музыкай за межы сваёй краіны.

  • Жанравых абмежаванняў не пазначана: у лайнапе 2026 года былі пост-панк, метал, джаз, фолктроніка, эмбіент, дыска і аўтарская песня.

Публіка, перад якой вы граеце, — гэта арганізатары(-кі) фестываляў, прамоўтары, агенты(-кі), менеджары(-кі), лэйблы і журналісты(-кі) з Еўропы і не толькі.

Што прапануецца:

  • Выступ у шоўкейсе перад міжнароднай прафесійнай публікай;
  • Замежным артыстам(-кам): двухмесны пакой і харчаванне у дзень выступу, плюс мясцовы транспарт;
  • Базавы звук, святло і backline паводле вашага тэхнічнага райдэра, з прафесійнай прадакшн-падтрымкай;
  • Доступ да канферэнцыі і нетворкінгу.

Важна:

  • Фестываль не плаціць артысцкага ганарару — так напісана ў самой форме заяўкі;
  • Дарогу фестываль не пакрывае;
  • Спецыфічныя запыты па backline забяспечваюць толькі за кошт артыста(-кі).

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Працаваць разам з промакамандай фестывалю, каб прасоўваць свой удзел;
  • Згадзіцца, што выступ могуць фатаграфаваць, запісваць і трансляваць — фестываль і яго медыяпартнёры для прамоцыі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Назва артыста(-кі) або гурта, жанры, краіна;
  • Колькасць людзей на сцэне, імёны і інструменты, а таксама хто яшчэ едзе з вамі;
  • Спасылкі на Facebook, Instagram і сайт;
  • Спасылка на жывое відэа (YouTube, Vimeo або іншае);
  • Спасылкі на стрымінг: Spotify, Bandcamp, Apple, Tidal і іншыя;
  • Кароткая біяграфія або спасылка на EPK (электронны прэс-кіт);
  • Фота гурта;
  • Тэхнічны райдэр;
  • Кантактная асоба: імя, email, тэлефон, кампанія, калі ёсць;
  • Нядаўнія згадкі ў прэсе і на радыё са спасылкамі;
  • Матывацыя граць на MURMURS;
  • Экспартныя планы на год: рэлізы, туры, кампаніі.

Дэдлайн: 6 кастрычніка 2026.

Вынікі: з адабранымі звяжуцца ў другой палове кастрычніка 2026 года. Склад шоўкейсу абвесцяць у снежні 2026 — студзені 2027 года.

Кантакт: Vilma Dzienaitė, праграмная менеджарка — vilma@musicassociation.lt

Арганізатар:
Lietuvos muzikos verslo asociacija (Lithuanian Music Business Association), Вільнюс, Літва.