Набор на курс «Журфак па суботах» у Вільнюсе і Варшаве
Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў(-ак) і рэдактараў(-ак), а таксама ствараць уласныя матэрыялы для беларускіх рэдакцый у суправаджэнні ментараў(-ак). Праграму для «Журфака па суботах» распрацавала ўкраінская журналістка, медыяменеджарка і медыякансультантка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times і The Kyiv Post.
Для каго: беларусы(-кі), якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
Праграма можа быць карысная, калі вы:
• Толькі пачынаеце шлях у журналістыцы;
• Ужо працуеце ў медыя, але хочаце сістэматызаваць веды паводле сучасных заходніх журналісцкіх стандартаў;
• Пасля пераезду хочаце вярнуцца ў прафесію або змяніць сваю ролю ў рэдакцыі;
• Пішаце, здымаеце, працуеце з сацсеткамі, але хочаце лепш разумець увесь журналісцкі працэс.
Навучанне будзе праходзіць афлайн цягам 10 суботаў. У межах праграмы ўдзельнікі(-цы):
- Пашыраць прафесійныя веды і журналісцкія навыкі;
- Разбяруцца, як працуюць беларускія медыя ў выгнанні;
- Пазнаёмяцца з сучаснымі практыкамі сусветных медыя;
- Даведаюцца, дзе AI можа эканоміць час у журналісцкай працы, а дзе яму нельга давяраць;
- Разбяруць жыццёвы цыкл навіны, крыніцы інфармацыі і натхнення;
- Пройдуць стажыроўку ў беларускіх рэдакцыях з індывідуальным ментарскім суправаджэннем;
- Падрыхтуюць і апублікуюць уласныя матэрыялы.
Даты навучання:
- Варшава: 3 кастрычніка — 5 снежня 2026.
- Вільнюс: 10 кастрычніка — 12 снежня 2026.
Праграма не аплачвае гатэль, але можа пакрыць выдаткі на транспарт па краіне навучання.
Адбор:
Пасля падачы заяўкі кандыдаты(-кі), якія пройдуць у наступны этап, атрымаюць запрашэнне на суразмоўе.
- Для тых, хто падаецца ў Варшаве, адказ абяцаюць даслаць не пазней за 16 верасня 2026 года.
- Для тых, хто падаецца ў Вільнюсе, адказ абяцаюць даслаць не пазней за 22 верасня 2026 года.
Дэдлайны:
- Варшава — 11 верасня 2026 года;
- Вільнюс — 18 верасня 2026 года.
Як падавацца:
- Калі вы жывяце ў Літве, падавайцеся на навучанне ў Вільнюсе
- Калі вы жывяце ў Польшчы, падавайцеся на навучанне ў Варшаве
Бяспека:
БАЖ прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», а рэсурсы БАЖ — «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або плануеце туды ехаць, ацаніце асабістыя рызыкі перад пераходам па спасылках, падпіскай або падачай заяўкі.
Арганізатары:
«Журфак па суботах» — сумесны праект Кааліцыі за Ўстойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт КУБІК / COCOFAB, які рэалізуецца кансорцыумам Free Press for Eastern Europe, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus пры суфінансаванні Еўрапейскай камісіі.