NEB Academy | Fashion Shift — да 500 000 EUR для кансорцыумаў у сферы ўстойлівай моды
NEB Academy | Fashion Shift — грант ад EIT Culture & Creativity, які падтрымлівае трансфармацыю еўрапейскай fashion industry праз цыркулярныя, рэгенератыўныя і адказныя бізнес-мадэлі. Конкуср заснаваны на каштоўнасцях New European Bauhaus: sustainability, inclusion і beauty. Яго мэта — дапамагчы праектам перайсці ад creative vision да market reality і падтрымаць альтэрнатыўныя мадэлі моды beyond fast fashion. Праграма падтрымлівае ўжо існыя бізнесы, пілоты, ініцыятывы або правераныя канцэпцыі, якія гатовыя да развіцця, запуску на рынку або маштабавання.
Для каго: rансорцыумы з 4–6 незалежных юрыдычных асобаў, зарэгістраваных мінімум у 2 розных краінах, дапушчаных да ўдзелу ў Horizon Europe.
У кансорцыуме абавязкова павінны быць:
- Незалежны модны брэнд — SME паводле вызначэння ЕС, які працуе мінімум 3 гады;
- Даследчая інстытуцыя — напрыклад, універсітэт;
- Публічны орган, innovation cluster або industry cluster;
- Адзін value-chain partner у сферы моды, тэкстылю або apparel.
Якія праекты шукаюць:
Праекты, якія развіваюць або маштабуюць рашэнні, арыентаваныя на рынак у сектары моды, і могуць паказаць вымерны ўплыў.
Прапанова можа закранаць розныя этапы ланцужка стварэння вартасці ў моднай індустрыі: дызайн, матэрыялы, вытворчасць, дыстрыбуцыю, рознічны гандаль, рамонт, арэнду, перапродаж, праграмы вяртання вырабаў, перапрацоўку, сертыфікацыю або перадачу тэхналогій.
Не абавязкова ахопліваць увесь ланцужок стварэння вартасці — можна сфакусавацца на асобнай частцы жыццёвага цыклу моднага прадукту, калі гэта добра абгрунтавана.
Праект павінен паказаць:
- Устойлівасць — праз ацэнку жыццёвага цыклу або метрыкі цыркулярнасці;
- Прыгажосць — каштоўнасць і сэнс для карыстальнікаў(-ц), працаўнікоў(-ц) і супольнасцяў;
- Інклюзію — даступныя цэнавыя мадэлі і дызайн з удзелам супольнасцяў;
- Патрэбу рынку — разуменне, які прабел на рынку закрывае праект;
- План камерцыялізацыі — здольнасць рашэння існаваць пасля 16-месячнага перыяду фінансавання.
Што прапануецца:
- Агульны бюджэт конкурсу — 2 500 000 EUR;
- Плануюць падтрымаць 5 праектаў;
- Максімальнае фінансаванне на праект — 500 000 EUR;
- Кампенсацыя — да 100% дапушчальных праектных выдаткаў;
- Працягласць праектаў — да 16 месяцаў, са студзеня 2027 да траўня 2028 года.
Абавязковыя элементы:
- Уключэнне розных зацікаўленых бакоў праз мастацкія і дызайн-падыходы;
- Сесіі супольнага дызайну з лакальнымі і sectoral stakeholders;
- Распаўсюд вынікаў і камунікацыя для шырокай аўдыторыі;
- Мінімум 10% бюджэту на мастацкія актыўнасці — на ўключэнне розных зацікаўленых бакоў, распаўсюд вынікаў і камунікацыю;
- Сертыфікат навучання па цыркулярных бізнес-мадэлях, устойлівасці або цыркулярным дызайне ў модзе для ўдзельнікаў кансорцыума з прыватнага сектара.
Таймлайн:
- Дэдлайн — 31 жніўня 2026 года, 17:00 CEST;
- Ацэнка заявак — верасень–лістапад 2026 года;
- Паведамленне вынікаў — канец лістапада 2026 года;
- Публікацыя вынікаў — канец снежня 2026 года;
- Пачатак праектаў — студзень 2027 года;
- Завяршэнне праектаў — травень 2028 года.
EITCC_Open call_NEB Fashion Shift_16.07.2026_to be published.pdf