NEB Academy | Skills Infrastructure — да 600 000 EUR для адукацыйных кансорцыумаў
NEB Academy | Skills Infrastructure — грант ад EIT Culture & Creativity для праектаў, якія распрацоўваюць праграмы lifelong learning, бесперапыннага прафесійнага развіцця і прафесійнай адукацыі для трансфармацыі lived environment. Lived environment тут разумеецца шырока: будынкі, раёны, публічныя прасторы, а таксама сацыяльныя і матэрыяльныя ўмовы штодзённага жыцця. Праекты павінны дапамагаць прафесіянал(к)ам, арганізацыям, публічным органам і супольнасцям набываць навыкі для больш устойлівага, інклюзіўнага і эстэтычна якаснага асяроддзя.
Для каго: кансорцыумы з 3–8 незалежных юрыдычных асобаў, зарэгістраваных мінімум у 2 розных краінах, дапушчаных да ўдзелу ў Horizon Europe.
У кансорцыуме павінны быць:
- Адукацыйная або даследчая арганізацыя;
- Публічны орган, муніцыпалітэт, мясцовая або рэгіянальная ўлада, public-sector organisation, innovation або industry cluster;
- Прыватная арганізацыя з ecosystem of the lived environment — напрыклад, з архітэктуры, будаўніцтва, дызайну, матэрыялаў або гарадскога развіцця.
Індывідуальныя заяўнікі(-цы) і нефармальныя каманды без юрыдычнай асобы не могуць падавацца.
Якія праекты шукаюць:
Праекты, якія ствараюць або адаптуюць адукацыйныя фарматы ў сферы архітэктуры, будаўніцтва, гарадскога развіцця, цыркулярных і рэгенератыўных практык, дызайну з удзелам супольнасцяў, устойлівых матэрыялаў, адказных лічбавых тэхналогій і сістэмнай трансфармацыі.
Прапанова павінна:
- Абапірацца на каштоўнасці New European Bauhaus: sustainability, inclusivity і aesthetics;
- Уключаць практыка-арыентаванае навучанне;
- Будавацца на ўжо існых ініцыятывах, сетках або платформах;
- Мець фінансава ўстойлівую мадэль пасля завяршэння гранта.
Праект павінен працаваць мінімум з 2 падгрупамі з мінімум 2 мэтавых груп:
- Акадэмічная супольнасць і прафесійная адукацыя (Academia & VET);
- Будаўнічая і творчая экасістэма (Construction & creative ecosystem);
- Публічныя органы і людзі, якія прымаюць рашэнні (Public bodies & decision-makers;);
- Грамадзянская супольнасць і медыя (Civil society & media).
Магчымыя фарматы навучання:
- Масавыя адкрытыя анлайн-курсы і мікракваліфікацыі (MOOCs і micro-credentials);
- Мікранавучанне з выкарыстаннем VR / AR;
- Навучанне для трэнераў(-ак) Train-the-Trainer;
- Лабараторыі інавацый NEB Innovation Labs;
- Варкшопы распрацоўкі з удзелам супольнасцяў (Community co-creation workshops);
- Дызайн-спрынты з удзелам розных зацікаўленых бакоў;
- Policy labs і regulatory sandboxes;
- Майстар-класы New European Bauhaus.
Кожная прапанова павінна ўключаць мінімум 2 фарматы навучання.
Абавязковыя элементы:
- Адукацыйны маршрут па сістэмнай трансфармацыі мінімум на 48 гадзін;
- Ацэнка кампетэнцый у канцы навучання;
- Мінімум 15% eligible costs на актыўнасці, якія вядуць creative practitioners;
- EIT Label strategy для часткі курсаў;
- Стратэгія даходаў: плата за навучанне, платная сертыфікацыя, карпаратыўнае спонсарства або іншыя крыніцы даходу;
- Рэгіянальнае супрацоўніцтва і інтэграцыя ўжо існых ініцыятываў.
Што прапануецца:
- Агульны бюджэт конкурсу — 3 500 000 EUR;
- Максімальнае фінансаванне на праект — 600 000 EUR;
- Плануюць падтрымаць прыкладна 5–6 праектаў;
- Кампенсацыя — да 100% дапушчальных праектных выдаткаў;
- Працягласць праектаў — 18 месяцаў, са студзеня 2027 да ліпеня 2028 года.
Уся заяўка і дадаткі павінны быць на англійскай мове.
Таймлайн:
- Дэдлайн — 31 жніўня 2026 года, 17:00 CEST;
- Вынікі — канец лістапада 2026 года;
- Пачатак праектаў — студзень 2027 года;
- Завяршэнне праектаў — ліпень 2028 года.
EITCC_Open call_NEB Skills Infrastructure_v3_16.07.2026_to be published.pdf