NEWS – Journalism Partnerships 2027 — да 2,5 млн EUR ад Creative Europe на супрацу і плюралізм навінавых медыя
NEWS – Journalism Partnerships — конкурс праграмы Creative Europe для навінавых медыя, які праводзіць European Education and Culture Executive Agency (EACEA). Ён мае два кірункі: Collaborations падтрымлівае міжнародную супрацу медыя дзеля іх фінансавай устойлівасці, а Pluralism — на стварэнне праграм рэгрантынгу для падтрымкі мясцовых і рэгіянальных медыя, незалежнай журналістыкі і журналісцкіх расследаванняў. Конкурс звязаны з ініцыятывай ЕС European Democracy Shield.
Для каго:
Юрыдычныя асобы (публічныя і прыватныя), зарэгістраваныя ў краінах — удзельніцах Creative Europe: у краінах ЕС (разам з заморскімі краінамі і тэрыторыямі), а таксама ў краінах ЕЭП і іншых краінах, асацыяваных з праграмай. Міжнародныя арганізацыі могуць падавацца незалежна ад краіны.
Конкурс мае два кірункі. Каб падацца на абодва, трэба дзве асобныя заяўкі.
Collaborations — кансорцыум мінімум з 3 незалежных арганізацый з 3 розных краін. Гэта могуць быць некамерцыйныя, публічныя і прыватныя медыя (друкаваныя і анлайн-выданні, радыё і падкасты, тэлебачанне) і арганізацыі, звязаныя з навінавымі медыя: медыяасацыяцыі, НДА, журналісцкія фонды, навучальныя арганізацыі для медыяпрафесіяналаў(-ак).
Pluralism — адна арганізацыя або кансорцыум мінімум з 2 арганізацый з краін-удзельніц. Падавацца могуць арганізацыі, якія працуюць у сферы навінавых медыя: медыяасацыяцыі, НДА, некамерцыйныя арганізацыі і арганізацыі грамадзянскай супольнасці, органы ўлады, міжнародныя арганізацыі, універсітэты, даследчыя цэнтры, журналісцкія фонды, навучальныя арганізацыі, камерцыйныя кампаніі, фонды. Асабліва чакаюць заявак ад некамерцыйных арганізацый і грамадзянскай супольнасці.
Не могуць падавацца:
- Фізічныя асобы — акрамя самазанятых, у якіх бізнес не мае асобнай юрыдычнай асобы;
- Органы ЕС;
- Арганізацыі, да якіх ЕС ужывае рэстрыкцыйныя меры.
Фармат:
Праект звычайна доўжыцца да 24 месяцаў; падоўжыць яго можна, калі гэта абгрунтавана. У кірунку Collaborations дзейнасць павінна адбывацца ў краінах — удзельніцах праграмы, у кірунку Pluralism — у краінах-удзельніцах і мінімум у 4 краінах ЕС. Заяўку можна напісаць на любой афіцыйнай мове ЕС, але рэзюмэ праекта — заўсёды па-англійску; арганізатары настойліва раяць пісаць па-англійску ўсю заяўку.
Што прапануецца:
- Collaborations — грант да 2 000 000 EUR на праект, ён пакрывае 80% прымальных выдаткаў;
- Pluralism — грант да 2 500 000 EUR на праект, ён пакрывае 90% прымальных выдаткаў;
- Бюджэт кожнага кірунку — 7 000 000 EUR, агульны бюджэт конкурсу — 14 000 000 EUR;
- Частку гранта можна перадаваць іншым арганізацыям і асобам у выглядзе грантаў або прэмій (financial support to third parties) — да 60 000 EUR на аднаго атрымальніка; больш — толькі калі без гэтага немагчыма дасягнуць мэты праекта і гэта абгрунтавана ў заяўцы.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
Collaborations:
- Праект развівае супольную трансфармацыю навінавых медыя — бізнесовую, тэхналагічную або вытворчую;
- Ён можа, напрыклад, шукаць новыя мадэлі даходу і манетызацыі, спосабы дзяліць выдаткі, новыя падыходы да аўдыторыі і маркетынгу, агульныя прафесійныя і тэхнічныя стандарты, новыя тыпы рэдакцый, сеткі абмену кантэнтам і данымі, дапамогу малым медыя;
- Можна тэставаць новыя фарматы і спосабы вытворчасці, развіваць супольную журналістыку, павышаць кваліфікацыю медыяпрафесіяналаў(-ак) — у тым ліку ў працы са штучным інтэлектам;
- Дзейнасць можа ўключаць падзеі, анлайн-навучанне і варкшопы, праграмы абмену, ментарства, гайды, распрацоўку стандартаў, платформаў і тэхнічных рашэнняў;
- Праект павінен грунтавацца на аналізе патрэбаў выбранага сектара і мець патэнцыял сістэмных зменаў у ім.
Pluralism:
- Абавязковая ўмова — схема каскадных грантаў для незалежных медыя і журналістыкі, на якую ідзе мінімум 60% гранта;
- Атрымальнікі — мясцовыя і рэгіянальныя медыя, незалежная і расследавальніцкая журналістыка, арганізацыі, якія ствараюць навінавыя матэрыялы на грамадска значныя тэмы (супольнасныя медыя, медыя прававой і грамадзянскай тэматыкі і інш.);
- Гранты могуць ісці на інавацыі ў рэдакцыйнай працы, фарматах і мадэлях даходу, распаўсюд навін, працу з аўдыторыяй і супольнасцю, тэхнічныя інструменты і навучанне;
- Фокус — Еўрапейскі саюз, асабліва рэгіёны, дзе такіх навін мала або медыяплюралізм пад ціскам;
- Конкурсы ў межах праграм рэгрантынгу павінны быць адкрытымі і шырока анансаванымі, мець выразны еўрапейскі складнік. Прыём заявак мусіць доўжыцца не менш за два месяцы, а вынікі конкурсаў — публікавацца;
- Можна дадаць суправаджальную дзейнасць: стандарты, юрыдычныя кансультацыі, навучанне, базы ведаў.
Для абодвух кірункаў:
- Канкрэтныя чаканыя вынікі і вымерныя паказчыкі эфектыўнасці (KPI) на сярэдзіну і канец праекта, падрабязны план ахопу мэтавай аўдыторыі і пацвярджэнне яе зацікаўленасці;
- Захаванне прызнаных прафесійных медыястандартаў; пры рэдакцыйнай працы — поўная рэдакцыйная незалежнасць;
- Улік экалагічнага следу дзейнасці.
Для заяўкі патрэбныя:
- Частка A — адміністрацыйныя звесткі пра ўдзельнікаў і зводны бюджэт (запаўняецца анлайн);
- Частка B — апісанне праекта па шаблоне з сістэмы падачы, да 50 старонак;
- Частка C — дадатковыя даныя пра праект і яго ўнёсак у паказчыкі праграмы (запаўняецца анлайн);
- Declaration on Standards and Independence (дэкларацыя пра стандарты і незалежнасць) — ад каардынатара і ўсіх партнёраў.
Як падавацца:
Толькі праз сістэму падачы на EU Funding & Tenders Portal — праз старонку патрэбнага кірунку (CREA-CROSS-2027-JOURPART-COLLABORATIONS або CREA-CROSS-2027-JOURPART-PLURALISM). Да падачы ўсім удзельнікам трэба стварыць рахунак EU Login і зарэгістраваць арганізацыю ў Participant Register, каб атрымаць 9-значны код PIC.
Адбор:
Заяўкі ацэньвае камісія з удзелам незалежных экспертаў(-ак) па 100-бальнай шкале: адпаведнасць мэтам конкурсу — 35 балаў, якасць зместу і дзейнасці — 35, кіраванне праектам — 10, распаўсюд вынікаў і ўплыў — 20. Каб прэтэндаваць на грант, трэба набраць мінімум 70 балаў.
Таймлайн:
- Ацэнка — люты – ліпень 2027 года;
- Вынікі — жнівень 2027 года;
- Падпісанне грантавай дамовы — лістапад 2027 года.
Кантакт:
Пытанні пра конкурс — EACEA-CREATIVE-EUROPE-JOURNALISM-PARTNERSHIPS@ec.europa.eu; тэхнічныя пытанні пра партал — у IT Helpdesk.
Арганізатар:
Еўрапейская камісія, праграма Creative Europe (кірунак Cross-sectoral). Конкурсам кіруе European Education and Culture Executive Agency (EACEA).
Важна:
- Грант не пакрывае ўсіх выдаткаў: 20% у кірунку Collaborations і 10% у кірунку Pluralism кансорцыум фінансуе з уласных або іншых крыніц;
- Грант не можа прыносіць прыбытак;
- Конкурс залежыць ад канчатковага зацвярджэння бюджэту ЕС на 2027 год — пры істотных зменах яго могуць змяніць або скасаваць;
- Калі пры падрыхтоўцы заяўкі выкарыстоўваеце генератыўны ШІ, трэба праверыць змест і раскрыць, якія інструменты і як вы выкарыстоўвалі.