Перайсці да асноўнага зместу

Next ILLUST Award 2026 — конкурс ілюстрацыі ад японскага выдавецтва PIE International

30 лістапада 2026
Анлайн

Next ILLUST Award — сусветны конкурс ілюстрацыі, які праводзяць японскае выдавецтва PIE International і рэдакцыя часопісаў S і SS разам з кітайскім фестывалем COMICUP. Конкурс прысвечаны «ILLUST» — візуальнай мове, што вырасла з мангі, анімэ і відэагульняў. Сёлета працы ацэньваюць Range Murata, Mai Yoneyama, sakusya2 і Zeen Chin.

Прымаюцца толькі арыгінальныя працы: з персанажамі, якіх аўтар ці аўтарка прыдумалі самі з нуля. Фан-арт па існых творах і персанажах не прымаецца.

Што прапануецца:

  • Залаты прыз (1 чалавек): 100 000 JPY (≈ 570 EUR), падпіска CLIP STUDIO PAINT PRO на 36 месяцаў, графічны планшэт HUION і кніга выдавецтва PIE International;
  • Срэбны прыз (2 чалавекі): 50 000 JPY (≈ 280 EUR), CLIP STUDIO PAINT PRO на 24 месяцы, планшэт Kamvas 13 (Gen3) і кніга;
  • Бронзавы прыз (4 чалавекі): CLIP STUDIO PAINT PRO на 12 месяцаў, планшэт Inspiroy Frego M і кніга;
  • Прыз журы (9 чалавек): кніга PIE International;
  • Публікацыя лепшых прац у часопісе S № 97, які выйдзе 17 сакавіка 2027 года.

Як падавацца:

Удзельнікі(-цы) з краін па-за Японіяй і Кітаем падаюць працы праз спецыяльны канал на Discord-серверы PIE International(знешні сайт). З Японіі падаюцца праз форму на сайце часопіса S, з Кітая — праз сайт COMICUP. Правілы і тэхнічныя патрабаванні — на старонцы конкурсу(знешні сайт).

Журы: Range Murata, Mai Yoneyama, sakusya2 і Zeen Chin, рэдакцыі часопіса S і PIE Comic Art, кнігарні Kinokuniya USA і Kinokuniya Asia-Pacific, а таксама COMICUP.

Таймлайн:

Вынікі апублікуюць у часопісе S № 97 — 17 сакавіка 2027 года.