Перайсці да асноўнага зместу

Night as Commons — рэзідэнцыя пра цемру, святло і начныя экалогіі ў Трансільваніі

1 жніўня 2026
1 кастрычніка — 10 лістапада 2026
Câmpu Cetății, Румынія
Бясплатна
1 260 EUR

hypha_etc прымае заяўкі на 6-тыднёвую рэзідэнцыю ў Vármező / Câmpu Cetății, Трансільванія. Праграма прысвечаная цемры, фотаперыядычнасці, светлавому забруджванню, начным экалогіям і палітыцы штучнага святла.

Для каго:
Мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі), якія легальна базуюцца ў краінах Creative Europe, у тым ліку ў заморскіх краінах і тэрыторыях.

Важна: заяўнікі(-цы), якія базуюцца ў Румыніі, не могуць падавацца, бо гэты цыкл рэзідэнцыі арыентаваны на міжнародную мабільнасць у Румынію.

Падавацца могуць аўтары(-кі) на розных этапах кар’еры і з розных адукацыйных бэкграўндаў.

Асабліва вітаюцца:

  • Візуальныя, медыя-, гукавыя, перформанс- і літаратурныя мастакі(-чкі);
  • Архітэктары(-кі), дызайнеры(-кі), даследчыкі(-цы);
  • Практыкі(-ні) ў сферы environmental humanities;
  • Аўтары(-кі), якія працуюць са святлом, цемрай, часам, ландшафтам, начнымі экалогіямі і сэнсарным досведам.

Праграма даследуе цемру не як адсутнасць святла, а як важную частку зямнога досведу: прастору адпачынку, арыентацыі, увагі, сну, пачуццёвага ўспрымання і экалагічных рытмаў.

Фокус рэзідэнцыі — фотаперыядычнасць: натуральны рытм святла і цемры, які ўплывае на жыццё людзей, жывёл, раслін і экасістэм.

Тэмы:

  • Начныя экалогіі і фотаперыядычнасць;
  • Светлавое забруджванне і skyglow;
  • Парушаныя цыркадныя рытмы;
  • Цемра як культурны, паэтычны і сімвалічны досвед;
  • Святло як тэхналогія кантролю часу, працы і прадуктыўнасці;
  • Сувязь штучнага асвятлення з капіталістычнай логікай пастаяннай працы;
  • Экалагічныя наступствы начнога святла для жывёл, раслін і людзей;
  • Сэнсарны досвед, арыентацыя і ўспрыманне;
  • Спекулятыўныя, прасторавыя і экалагічныя падыходы да «разбудавання» святла.

Магчымыя фарматы:

  • Начная фатаграфія;
  • Інсталяцыі;
  • Прасторавыя інтэрвенцыі;
  • Гукавыя і перформанс-практыкі;
  • Візуальныя даследаванні цемры;
  • Мастацкія і даследчыя праекты пра час, ландшафт, увагу і калектыўную прысутнасць.

Што прапануецца:

  • Пражыванне на 6 тыдняў;
  • Падтрымка на жыццёвыя выдаткі — 30 EUR/дзень;
  • Кампенсацыя дарогі: 400 EUR для маршрутаў да 5000 км або 800 EUR для маршрутаў ад 5000 км;
  • Green mobility top-up — 400 EUR, калі адлегласць 600 км і больш і ўдзельнік(-ца) едзе экалагічным транспартам;
  • Visa top-up — 120 EUR, калі патрэбная віза;
  • OCT/OR top-up — 175 EUR, калі актуальна;
  • Family top-up — 200 EUR на дзіця да 18 гадоў;
  • Падтрымка даступнасці, калі патрэбна;
  • Міждысцыплінарнае ментарства ад экспертаў(-ак) у фізіцы, біялогіі і куратарскім даследаванні.

Калі адлегласць менш за 600 км, трэба ехаць экалагічным транспартам — любым, акрамя самалёта, калі няма выключэнняў па даступнасці або геаграфіі.

Прастора і рэсурсы:

  • 7200 м² тэрыторыі і букавы лес;
  • Вельмі цёмнае неба;
  • Прыватныя студыі-кватэры 35 м² з ваннай, кухоннай зонай і вялікімі вокнамі;
  • Агульная майстэрня 80 м²;
  • Агульная сталовая 80 м²;
  • Абсталяваная супольная кухня;
  • Натуральная біялагічная сажалка;
  • Мікраскопы, тэлескопы, біноклі, камеры для відэа і time-lapse;
  • 3D-сканер і 3D-прынтар;
  • Швейная машына;
  • Інструменты для дрэваапрацоўкі і DIY-праектаў.

Усе прасторы без прыступак і даступныя.

Можна прыехаць з партнёрам(-кай) або членам сям’і.

Для падачы патрэбны:
Адзін PDF, які ўключае:

  • Кароткую біяграфію — да 200 слоў;
  • Партфоліа / дакументацыю — да 10 старонак або спасылку;
  • Прапанова для рэзідэнцыі — 500–1000 слоў;
  • Патрэбы ў даступнасці, калі актуальна;
  • Кантактную інфармацыю.

Калі:
1 кастрычніка — 10 лістапада 2026 года

Падача:
Даслаць PDF на email:
[hyphaetc@gmail.com]

Тэма ліста:
Night as Commons – Residency Application

Праграма арганізаваная пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

https://www.hypha-etc.ro/events/call-for-applications-night-as-commons