Noisey Playlist Project Vol. 2 — конкурс трэкаў ад VICE з галоўным прызам 10 000 USD
Playlist Project — міжнародны конкурс медыя VICE і яго музычнага брэнда Noisey. Песні падаюць не ў жанравыя катэгорыі, а ў плэйлісты пра пэўны момант і настрой. Другі выпуск прысвечаны канцу свету: 10 катэгорый ад «Pretending To Be Fine» да «Humanity, A.D. 3026». Прымаюць любыя аўтарскія трэкі, у тым ліку створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту; удзел платны.
Конкурс адкрыты для ўсіх краін: аўтары(-кі) песень, музыкі, прадзюсары(-кі), калектывы і каманды. Быць прафесійным музыкам не абавязкова. Падаваць можна аўтарскія трэкі любога паходжання — цалкам створаныя чалавекам, у сааўтарстве з ШІ, зробленыя з дапамогай ШІ або цалкам згенераваныя.
Тым, каму менш за 18 гадоў, патрэбны дазвол бацькоў або апекуноў.
Не могуць удзельнічаць:
- Супрацоўнікі(-цы), падрадчыкі(-цы) і партнёры VICE Digital Publishing, а таксама іх сваякі і людзі, якія жывуць з імі;
- Члены журы і адборшчыкі(-цы) конкурсу;
- Супрацоўнікі(-цы) спонсараў конкурсу.
Фармат:
Анлайн-конкурс. Песню падаюць у адну ці некалькі з 10 катэгорый-«плэйлістаў» пра канец свету: Pretending To Be Fine, Running From Robots, Last Party On Earth, Raging Riot, Searching For Someone, Last Chance (To Save Everyone), Mission: Locked In, Watching Everything Burn, Leaving Something Behind, Humanity, A.D. 3026.
Што прапануецца:
- Галоўны прыз — 10 000 USD (≈ 8 900 EUR);
- Па 1 500 USD (≈ 1 340 EUR) пераможцам кожнай з 10 катэгорый;
- Магчымыя публікацыі пра пераможцаў у сацсетках, на YouTube, у рассылках і медыя VICE і Noisey — на меркаванне рэдакцыі, без гарантыі.
Колькі каштуе ўдзел:
- 10 USD (≈ 9 EUR) за кожную выбраную катэгорыю: адну песню можна падаць у некалькі катэгорый, але за кожную трэба плаціць асобна;
- Колькасць заявак не абмежаваная;
- Зборы не вяртаюць.
Для заяўкі патрэбныя:
- Імя артыста(-кі);
- Назва песні;
- Публічная спасылка на трэк (YouTube, SoundCloud, Spotify і падобныя) — файлы mp3 не прымаюць;
- Па жаданні — імёны суаўтараў(-ак);
- Выбар адной або некалькіх катэгорый.
Адбор:
Заяўкі разглядаюць каманды VICE і Noisey, прафесіяналы(-кі) індустрыі і артысты(-кі). Крытэрыі: арыгінальнасць, мастацкае ўздзеянне, выкананне, наватарства, эмацыйнасць і агульнае ўражанне. Якасць запісу не ацэньваюць, калі твор чуваць выразна. Водгукаў не даюць, рашэнні канчатковыя. Арганізатары(-кі) могуць папрасіць пацвердзіць працэс стварэння песні — у тым ліку паказаць промпты, інструменты і мадэлі ШІ; без гэтага заяўку могуць зняць з конкурсу.
Таймлайн:
- Пераможцам паведамяць па email або тэлефоне; калі пераможца не адкажа за 7 дзён, прыз могуць перадаць іншаму ўдзельніку(-цы);
- Дату абвяшчэння вынікаў ва ўмовах не пазначана.
Арганізатар: VICE Digital Publishing LLC — выдавец медыя VICE і яго музычнага брэнда Noisey (ЗША).
Важна:
- Нельга імітаваць голас, імя ці вобраз рэальных людзей, у тым ліку кланаваць голас з дапамогай ШІ;
- Падаткі і выдаткі, звязаныя з прызам, плаціць пераможца.